РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 213
Аполак1 – крайняя, выпуклая з аднаго боку, дошка, атрыманая пры распілоўцы бервяна Прачытаць
Аполак2 – гл. арт. Калода
Аполец – вялiкi кавалак cвінoгa сала, выразаны пры разбiраннi тушы. Прачытаць
Апоркі – старыя боты з адрэзанымi халявамi. Прачытаць
Апоўзіны – звязаныя канцамi бярозавыя цi iнш. дубцы, што ўскладаюць на стог для ўмацавання сена. Прачытаць
Аптэчка – памяшканне тыпу гаспадарчай каморы ў шляхецкiх i магнацкiх сядзiбных дамах 16-19 ст., дзе захоўвалi высушаныя лекавыя раслiны, кухонныя спецыi. 3вычайна А. размяшчалася каля сенцаў або кухнi. Унутры пры сценах рабiлiся палiцы, стэлажы; невялiкiя вокны зачынялiся драўлянымi або металiчнымi кpaтaмi i аканiцамi, часам не мелi шыбаў. Прачытаць
Апука2 – народная гульня. Гуляюць дзве каманды. Кожная выбiрае вядучага. На пляцоўцы праводзяць 2 лiнii памiж кaмaндaмi на адлегласцi 30¬40 м. Удзедьнiкi каманды “горада” па чарзе бiтой кiдаюць апуку (мяч памерам з тэнiсны) у бок працiунiка (у “поле”). Калi гульцы “палявой” каманды зло-вяць мяч з лёту, каманды мяняюцца месцамi. Калi мяч не злоўлены, “палявыя” гульцы падхоплiваюць яго i ад сваёй лiнii кiдаюць ў гульца “гарад-ской” каманды, якi ў гэты час павiнен дабегчы да чужой лінii i вярнуцца да cвaix; ... Прачытаць
Апуха – футравая аблямоўка адзення (часцей за ўсё кажухоў) або абутку. Прачытаць
Апухі – гл. арт. Ветраніцы
Арабінавая ноч – гл. арт. Рабінавая ноч
2009–2018. Беларусь, Менск.