РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 213
Арал – забiты ў зямлю моцны кол ддя замацавання плыта каля берага. Прычальваючы на начлег, плытагоны прывязвалi плыт да А. канатам з вiц. Прачытаць
Арнамент – узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктурных збудаванняў, прадметаў хатняга ўжытку. Прачытаць
Арсенал – будынак, прызначаны для захавання зброi i боепрыпасаў, часткова для ix вырабу i рамонту. На Беларусi ўзводзiлiся ў гарадах, буйных замках i сядзiбнапалацавых комплексах. Гэта былi вялiкiя драўляныя цi мураваныя 1- або 2-павярховыя будынкi. У ix вылучалiся памяшканнi, дзе захоўвалiся неабходныя для абароны гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль i г. д. У невялiкiх шляхецкiх сядзiбах функцыi А. выконвалi лямусы, скарбнiцы. Прачытаць
Арфа – машына з ручным прыводам для веяння абмалочанага збожжа. Прачытаць
Аршын – мера даўжынi. У 19 - пач. 20 ст. (да ўвядзення метрычнай сiстэмы), на Беларусi ўжываўся pycкi А., роўны 0,71 м. Прачытаць
Арэлі – прыстасаванне, на якiм гушкаюцца для забавы. Звычайна рабiлi ў месцах, дзе збiралася моладзь у час адпачынку i свят. На ўкапаных у зямлю слупах, часамi з падкосамi, мацавалi папярэчку, да якой на жэрдках, металiчных кольцах, скураных рамянях цi вяроў¬ках падвешвалi шырокую дошку; 1-2 цi болей чалавек садзiлiся цi станавiлiся на яе i гушкалiся. У наш час робяць невялiкiя А. для дзяцей. Прачытаць
Арэльба – гл. арт. Заворванне
Асада1 – дзяржанне ў прыладах працы (малатку, долаце, гэблi i iнш.). Прачытаць
Асада2 – Сядзiба acaднікa. Прачытаць
Асада3 – Тое, што i шуфляда. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.