УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
30
|
Кабат1
– верхняе мужчынскае і жаночае адзенне. Шылі з цёмнага валенага сукна або футра. На Беларусі вядомы з 16 ст. Шчыльны да стану, кароткі К. кроілі з адразной або суцэльнай баскай, з рукавамі і без рукавоў, аздаблялі нашыўкамі тасьмы, шнура, аблямоўкай розных тканін. Вылучаліся цёмна-карычневыя і чорныя. К. дамачаўскага строю, аздобленыя цёмна-сінім маляўніча выкладзеным вітым шнурам, дэкаратыўным штампам, з баскай у выглядзе кліноў ці спаднічкі.
Прачытаць
|
Кабылка1
– адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.
Прачытаць
|
Кабылка3
– гл. арт. Баба5
|
Кавалі
– майстры, якія займаліся коўкай металу. У старажытнасці адначасова былі гутнікамі – майстрамі па выплаўцы жалеза з балотнай ці азёрнай руды, з якога потым выкоўвалі прылады працы, зброю, хатняе начынне, упрыгожанні і інш. У 11-13 ст. К. адасобіліся ад гутнікаў, у 14-17 ст. дыферэнцыраваліся ў шэраг вузкіх спецыяльнасцей: мечнікаў, замочнікаў, рагатнікаў, лучнікаў, нажоўчыкаў і інш. Гарадскія К. належалі да саслоўя мяшчан і з 16 ст. мелі права аб’ядноўвацца ў цэхі рамеснікаў. У 2-й пал. 17 ст. шма ...
Прачытаць
|
Кавярзні
– лыкавыя лапці з закрытымі насамі.
Прачытаць
|
Каганец
– даўнейшае прыстасаванне для асвятлення памяшкання. Гліняная, часам металічная пасудзіна, напоўненая тлушчам або алеем з апушчаным у яго кнотам. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. – ад латка і міскі да гаршка і глячка з вузкім вусцем. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. У нар. Побыце бытаваў побач з лучніком да пач. 20 ст.
Прачытаць
|
|
|
|