УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
|
Газоўка
– Самаробная газавая лямпа без шкла.
Прачытаць
|
|
Галерэя
– доўгае крытае светлае памяшканне, у якім звычайна адна вонкавая падоўжная сцяна заменена калонамі або слупамі. Як элемент маст. Аздаблення фасада была асабліва пашырана ў італіі, адкуль у 16 ст. трапіла на Беларусь і стала прыкметнай асаблівасцю драўляных і мураваных сядзібных дамоў, палацаў, крам і гандлёвых радоў, ратуш, корчмаў, гаспадарчых пабудоў і інш. Гэта былі прыбудовы слупавай канструкцыі да падоўжных фасадаў будынкаў і збудаванняў. Вядомы Г. 1-, 2-, 3-, 4-ярусныя. Шматярусныя Г. злуча ...
Прачытаць
|
Галёпы
– Рытуальнае мучное печыва з нагоды прылёту буслоў. Дзень сустрэчы птушак прыпадаў на благавешчанне (25 сак. С. ст.). Выпякалі Г. з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак або коржыкаў рознай формы ( у залежнасці ад мясцовых звычаяў); маглі імітаваць фігуру бусла – з дзюбай, крыламі, лапамі, хвастом; яго выява магла быць выціснута на печыве зверху. Выпякаліся Г. у выглядзе буславай лапы або з яе адбіткам (выціскаўся трыма пальцамі); Г. маглі мець форму сахі, бараны, сярпа і інш. Пяклі Г. напярэдадні або ...
Прачытаць
|
Галлё
– Скураны абутковы паўфабрыкат, што атрымліваецца пасля залення і мяздрэння скуры.
Прачытаць
|
|
Галовачка
– Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын у давыд – гарадоцка-тураўскім строі. Бытавала ў 18 – пач. 20 ст. Складалася з уласна Г. (цвёрды каркас – аснова ў выглядзе шапкі без верху, надлобная частка якой пераходзіла ў трапецападобны грэбень вышынёй 8 – 15, шырынёй 10 – 17 см), своеасаблівага чапца (чахольчык з паркалю ці кужэльнага палатна, надзяваўся на грэбень), рабушкі (пасак з тых жа матэрыялаў, якім ахінаўся каркас), сярпанкі (намітка з тонкага, як марля, палатна даўжынёй 3,5 – 5 м, шырынёй 50 – 6 ...
Прачытаць
|
Галубятня
– Збудаванне для ўтрымання галубоў. Вядома з 16 ст. ў магнацкіх і шляхецкіх сядзібах. Пашырэнне Г. звязана з паштовымі патрэбамі. Гэта былі звычайна невялікія драўляныя збудаванні з адтулінамі ў сценах (ляткамі) для залёту галубоў, накрытыя двухсільнымі, вальмавымі або шатровымі стрэшкамі. Ставілі іх на слупах, на ўязных варотах (г. п. Сапоцкін Гродзенскага, в. Івань Слуцкага р-наў і інш.), часам у верхніх частках гаспадарчых пабудоў: свірнаў, птушнікаў і інш.
Прачытаць
|
Галушкі1
– Традыцыйная мучная страва. Рабілі з грэцкай, жытняй, пшанічнай, ячнай мукі. Цеста крута замешвалі, качалі Г. рознай велічыні (маленькія і большыя – з курынае яйцо), часам цеста качалі ў адну качулку і рэзалі на кавалкі нажом. Г. кідалі ў вар, варылі, адкідалі на рэшата або друшляк, потым заскварвалі салам, залівалі смятанай, малаком, часам падсмажвалі ў сале. Г. гатавалі і з юшкаю як рэдкую страву (тады іх рабілі меньшымі). Часам Г. спачатку падпякалі, а потым варылі. Г. вядомы на ўсёй Беларусі. ...
Прачытаць
|
Галушкі2
– Пшанічная булачка. На саракі пяклі 40 Г. Сустракаецца спарадычна на ўсім Палессі.
Прачытаць
|
|
|