РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 213
Бабіч – дзiця, што нарадзiлася ў жан¬чыны, якая ўжо «бабіла» дзяцей - была бабкай-павiтухай. Такая з'ява сустракалася рэдка i выклiкала кпiны ад¬авяскоўцаў. Адлюстравана ў некаторых бел. казках. Прачытаць
Бабка1 – пажылая, спрактыкаваная i паважаная жанчына, якая валодала прыёмамi народнай медыцыны i выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлiкiя абрады, звязаныя з адразаннем пупавiны, першым купаннем i спавiвaннeм дзiцяцi, укладаннем яго ў калыску i інш. Акрамя таго, яна iмкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхi магiчнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сiлы: развязвала вузлы, адмыкала замкi, расплятала косы i iнш. Пры першым купаннi Б. мела права даць дзiцяцi iмя (на Палессі ... Прачытаць
Бабка2 – традыцыйная бел. страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мя¬сам з цыбуляю i iнш. спецыямi, перамешваюць, выкладваюць у змазаны тлушчам посуд і запякаюць у гарачым духу. Часам у Б. дадаюць муку, крупы, грыбы і iнш. Гатовую Б. звычайна прыпраўляюць маслам ці салам або падаюць з малаком, смятанай, настоем з бруснiц, журавін, бярозавым сокам. Бы¬а распаўсюджана у пауд.-зах., зах. i цэнтр. раёнах Беларусі. У наш час вядома паўсюдна. Прачытаць
Бабка3 – жалезнае або сталёвае кавадлачка для кляпання касы. Пашыраны двух вiдаў: тупыя i вострыя. Для зручнасці кляпання Б. звычайна забiваюць у калоду. Прачытаць
Бабка-павiтуха – гл. арт. Бабка1
Бабкі2 – спосаб сушкi снапоў у полi. Ужываўся пераважна для сушкi зжатага жыта, радзей пшанiцы. 3вычайна Б. ставiлi з 10 снапоў: да вертыкальна пастаўленага снапа з чатырох бакоў пад нахiлам прыстаўлялi па аднаму снапу, потым у прамежкi памiж iмi яшчэ чатыры снапы, апошнiм - дзесятым - накрывалi Б. Сцяблы з калоссем гэтага снапа заломвалi каля перавясла, каб атрымалася “веер-шапка”. Яна засцерагала астатнiя снапы ад дажджу i мацавала Б. У добрае надвор’е “шапку” здымалi, каб зерне ў снапах высыхала хутчэ ... Прачытаць
Бабровыя гоны – месцы рассялення баброў, бабровыя калонii. Лакальныя назвы баброўня, гоны, жэрамя. 3 часоў Кiеўскай Pyci знаходзiлiся ў прыватнай уласнасцi прывiлеяваных колаў грамадства. У Вял. кн. Лiтоўскiм Б. г. належалi тым уласнiкам, на чыёй зямлi знаходзiлiся. 3даўна былi пад аховай закона. Паводле “Рускай прауды”, за крадзеж бабра спаганяўся штраф. Артыкулам “Пра бабровыя гоны” Статута Вял. кн. Лiтоускага 1529 запаведнасць Б. г. замацавана законам. Пад пагрозай штрафу забаранялася абкошваць, абворваць i ... Прачытаць
Баброўнікі – катэгорыя феадальна¬залежных сялян у 15-18 ст., асноўнай павiннасцю якiх было паляванне на баброў i ахова 6а6ровых гонаў. Падпа¬радкоўвалiся баброўнiчаму, службоўцу са шляхты. 3 1551 згодна “Уставы аб людзях паходжых” павiннасць лавiць баброў была пашырана i на вольных сялян. 3а работу Б. атрымоўвалi кожнага пятага бабра або падчарэўе ад кожнага злоўленага звера. 3ямельны надзел Б. у 16 ст. быў каля 1 валокi (вызваленай ад ycix падаткаў), да сярэдзiны 18 ст. паменшыўся напалову. У сувязi з драпе ... Прачытаць
Бабруйская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з Бабруйска. Промысел вядомы з дaўнix часоў. У канцы 19- пач. 20 ст. у Бабруйску працавала каля 60 майстроу. Выраблялi дымлёныя (т. зв. сiнiя), а з 1930-х г. палiваныя рэчы. Рабiлi посуд: гаршкi, збаны, гладышы, глякi, слаi, формы, мiскi, макатры, вазоны, талеркi, букетнiкi, вугольнiкi (4 гаршчочкi, злучаныя разам i змацаваныя ручкай) i iнш. Выраблялi таксама дробную пластыку (бараноў, iльвоў, мядзведзяў), цацкi. Гаршкi, мiскi, макатры, вазоны былi 5 памераў, кожны з як ... Прачытаць
Бабы – памiнальны дзень, якi папярэднiчаў дзядам.. У старажытнасцi ўшанаванне продкаў праводзiлi ў два дні - у адпаведнасцi з полам нябожчыка. Б. адрознiвалiся ад дзядоў больш сцiплым асартыментам страў (Лепельшчына); не выстаўлялi на стол скаромнага, пяклi посныя блiны, варылi квас з грыбамi цi вяленай рыбай i кiсель (Случчына). Ужо ў 19 ст. Б. не адзначалi (захавалася толькi назва). Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.