РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 213
Асада4 – Асноўная павiннасць асадных сялян. Прачытаць
Асаднікі – ваенныя i цывiльныя каланiсты, якiх урад буржуазнай Поль¬шчы перасяляў з цэнтральных раёнау кpaiны ў Зах. Беларусь i Зах. Укрaiну з мэтай умацаваць там сваю сацыяльную i нацыянальную апору. Асаднiцтвa пачалося на аснове закона ад 17.12.1920 аб надзяленнi зямельнымi ўчасткамi легiянераў, якiя “асаблiва вызначылiся” у вайне супраць Сав. Pacii. На льготных умовах або дарма ўрад даваў А. зямельныя участкi (асады - адсюль i назва) па 15-45 га, значныя крэдыты на ix асваенне. На працягу 1921-39 у Зах. ... Прачытаць
Асадніцтва – палiтыка насаджэння польскiм буржуазным урадам у Зах. Беларусi i Зах. Укpaiнe ваенных i цывiльных каланiстаў, якiм на льготных умовах або дарма давалiся буйныя зямельныя ўчасткi - асады. Прачытаць
Асадныя сяляне – катэгорыя феадальна - залежных сялян у 16 ст., асноўнай павiннасцю якiх была асада¬грашовы аброк за карыстанне зямлёй. Плацяжы залежалi ад якасцi глебы. Па¬водле “Уставы на валокi” 1557 за валоку добрай зямлi плацiлi 106 грошай, зусiм дрэннай - 66. Грашовая павiннасць не выключала i плацяжоў натурай (працавалi ў гаспадарцы землеўласнiка). А. с. пераважалi у дзярж. уладаннях i складалi значную колькасць у маёнтках буйных феадалаў. З развiццём фальварачнай гаспадаркi (гл. Фальварак.) доля А. С. зм ... Прачытаць
Асвер1 – вага ў студнi; журавель калодзежа. Прачытаць
Асвер2 – Рычаг для падымання бярвення. Прачытаць
Аселішча – комплекс жылых i гаспадарчых пабудоў разам а дваром, агародам i садам; тое, што i сядзiба. Прачытаць
Асець – старадаўняя гаспадарчая пабудова для прасушкi збажы¬ны, канапель, iльну. Лакальная назва асетка. Канструкцыйна больш склада¬ная, чым ёўня. Найчасцей А. ставiлi ўнутры гумна ля тарцовай сцяны, процiлеглай варотам, зрэдку - за гумном. Звычайна гэта квадратнае ў плане 2-яруснае збудаванне з iмшанымi сценaмi. Упоравень з падлогай рабiлася квадратная адтулiна, праз якую выгра¬балася зерне. Замест дзвярэй на узроўнi 7-8-га вянкоў рабiлася вялiкая адтулiна, праз якую падавалi снапы i залазiлi у А. На ц ... Прачытаць
Асілак – герой многiх чарадзейных беларускiх казак, легенд, паданняў. Валодае незвычайнай сiлай: вырывае з каранямi дрэвы, кiдае каменныя глыбы, мае падчас “чортавы рэбры”. А. выступае нар. зaступнікам, змагаецца супраць прыгнёту i несправядлiвасцi. Вобраз А. пададзены, напр., у казках пра Кацiгарошка, Медзведзюка, Iлью Мурамца, Каваля-вернiдуба. Казачны А. блiзкi эпiчнаму волату. Прачытаць
Асінаўка – выдзеўбаная са ствала асіны лодка. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.