РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 213
Баба3 – замужняя жанчына. Прачытаць
Баба4 – гл. арт. Бабка1
Баба5 – вялiкi камяк глiны, спецыяльна падрыхтаваны як cыpaвiнa для ганчарных вырабаў. Пры дапамозе доўбнi (лапаты, пранiка) збiвалася з 2-3 розных па пластычнасцi гатункаў ганчарнай глiны. Каб ачысцiць ад мiнеральна-раслiнных дамешкаў i палепшыць пластычныя якасцi сыравiны, ганчары дробна стругалi Б. стругам, зрэзкай або церлi металiчнай таркай. Прачытаць
Баба6 – традыцыйнае прыстасаванне для падцягвання невада пры зiмовай лоўлi рыбы. Мае выгляд кубла без дна з дзвюма крыжавiнамi Унутры. Насаджваецца на вось, вертыкальна ўстаноўленую на санях. Прыводзiцца ў рух пры дапамозе жэрднi, што ўстаўляецца ў выемкi ў верхняй частцы Б. Caнi ўтрымлiваюцца на месцы вяроўкамi з кpукaмi. Найбольш характэрна для рыбалоўства ў Паазер’i. Прачытаць
Баба7 – гл. арт. Гбала
Бабайкі – рулявыя вёслы на пярэднiм i заднiм звёнах плыта на Дняпры. Прачытаць
Бабачнік – глiняная пасудзiна ў выглядзе ўсечанага конуса з вертынальнымi глыбокiмi ўмяцiнамi па баках для выпякання велiкоднага пiрага. Лакальныя назвы пасачпiк, стаучык, форма. На Пд3 Беларусi Б. з вушкамi. Прачытаць
Бабіна каша – абрадавая страва на радзiнах. Кашу з прасяных, ячных або грэцкiх круп варыла бабка-павiтуха на малацэ, з яйкамi, цукрам, мёдам, мас¬лам. 3верху кашу аздаблялi цукеркамі i квeткaмi. На Вiцебшчыне Б. к. назывaлi таксама пiражкi, cyxapыкi, булачкi, якiя выконвалi тую ж абрадавую функцыю. Б. к. падавалi пад канец святочнага абеду, калi пачынаўся “торг” за яе, якi цягнуўся гадзiнамi. Спачатку ўносiлi не сапраўдную Б. к., а гаршчок з бульбай, гарбузом, нават катом. Пасля «торгу» гаршчок з Б.к. застава ... Прачытаць
Бабіна лета – у народным календары цёплая пара ў канцы верасня - пачатку кастрычнiка. Днi Б. л. надыходзiлi пасля значнага пахаладання. На Бела¬pyci бывае амаль штогод i прадаўжаецца ад некальк;х дзён да двух тыдняў. Такая назва паходзiць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на агародзе i ў полi, а магчыма ад таго, што гэта кароткае «лета» атаясамлiвалi з кapoткiм «бабiным векам». Пагодлiвае надвор'е спры¬яла ўборцы гароднiны, копцы бульбы, у гэты час церлi і трапалi лён i каноплi. 3 ... Прачытаць
Бабінавіцкая кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з в. Бабiнавiчы Лёзненскага р-на. Промысел узнiк у старажытнасцi, найбольшага росквіту дасягнуў у 19-1-й пал. 20 ст. 3 высакаякасных сiнix i чырвоных глiн з дамешкам дробнага рачнога пяску i жарствы выраблялi чорназадымленую i гартаваную кepaмiку (апошнюю загартоўвалi ў абвары). 3 пач. 20 ст. пашырана паліванне. Kepaмiку аздаблялi белай ангобнай размалёўкай у выглядзе завiткоў, зiгзагаў, кропак (наносiлi з дапамогай кapoвiнaгa рога з дзiркай) i налiвалi ў сярэдзiне i зв ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.