РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 213
Аброк1 – Від феадальнай рэнты; натуральны або грашовы падатак, што спаганяўся з прыгонных сялян. На Беларусi пераважала паншчына, А. быў менш пашыраны. Прачытаць
Аброк2 – Корм для коней, звычайна авёс. Прачытаць
Аброк3 – абяцанне, клятва, дадзеныя з рэлiгiйных цi iнш. меркаванняў рабiць або не рабiць што-небудзь; тое, што ахвяруецца цi робiцца па зароку. Найбольш распаўсюджанай формай такога А. ў беларусаў былi ўзорыстыя тканіны. Прачытаць
Аброць – вуздэчка, частка вупражы цi коннай амунiцыi для верхавой язды, што надзяваецца каню на галаву; выкарыстоўваецца i тады, калi каня вядуць на повадзе. Вядома з глыбокай старажытнасцi. У паўсядзённым ужытку сялян часцей выкарыстоўвалася вяровачная А. Для выязной вупражы i коннай амунiцыi. А. рабiлi са скуры, упрыгожвалi ажурным перапляценнем, блiскучымi металiчнымi накладкамi, махрыстым налобнiкам, кустамі; яна мела жалезныя цуглі, шоры. Пры верхавой яздзе сродкам кіравання з’яўляюцца павады, пры з ... Прачытаць
Аброчныя тканіны – від абрадавых тканін, што выраблялiся па зароку ў крызiсных сiтуацыях (хвароба, вайна, эпiдэмii i iнш.) i выконвалi функцыю ахвяравальных дароў, апатрапеяў. Звычайна самыя прыгожыя А. т. ахвяравалi на крыжы, што стаялi на абочынах цi на скрыжаваннях дарог, каля крынiц, на могiлках, на прошчы, пазней ix вешалi на абразы у цэрквах, касцёлах, каплiцах. Найчасцей А. т. былi ўзорыстыя ручнiкi, а таксама фартушкi, абрусы, хусткi, стужкi. Выкарыстанне А. т. звязана з дахрысцiянскiмi вераваннямi старажы ... Прачытаць
Абрус – тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Лакальная назва скацерка. Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (уваходзіў у пасаг нявесты, ім накрывалі стол на каляды, вялікдзень і інш. святы). Апрача утылітарнай і абрадавай, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр’ера вясковай хаты. А. звычайна складаўся з адной або дзвюх сшытых полак ільняной даматканіны, выкананай у тэхніцы двух-, шматнітовага бранага, ажурнага, перабор ... Прачытаць
Абсыпанне – вясельны абрад, звязаны з магiяй павелiчэння сям’і i забеспячэння яе дабрабыту. Існавала ў 2 вiдах: маладых абсыпалi ix родзічы (сястра, мацi або хросная мацi, цётка): маладая сама абсыпала двор i хату уласную i маладога. Для А. мяшалi жыта, авёс, гарох, хмель, пазней пачалi дабаўляць дробныя манеты, цукеркі. Першы раз абсыпалi маладых, калi ix адпраўлялi да шлюбу. Мацi, замужняя сястра, хросная мацi, цётка (часам дзяўчынка да 15 гадоў, прычым толькі ў хаце маладога), набраўшы зерня у рэшата аб ... Прачытаць
Абсяванне – гл. арт. Абсыпанне
Абутак – састаўная частка адзення чалавека, якая засцерагае ногі ад шкодных знешнiх уздзеянняў. Адлюстроўвае ўмовы жыцця ; спецыфiку матэрыяльнай культуры народа. На тэр. Беларусi гарбарна-шавецкае рамяство з часоў Кіеўскай Pyci iснавала як самастойная галiна гарадскога рамяства. Археалагiчнымi раскопкамi выяўлены майстэрнi тых часоў па апрацоўцы скуры i вырабу А. (Полацк, Miнск, Пінск). На працягу стагоддзяў aсноўнымi тыпамi А. гараджан былi поршнi, чаравiкi, боты. Майстэрствам аздаблення вызначалiся ж ... Прачытаць
Абцугі1 – кавальскi інструмент для захоплiвання i заціскання жалезных вырабаў пры ix апрацоўцы. Распаўсюджаны А. абушныя (з паукруглымi губамi) i звычайныя (з пляскатымi прамымі губамi-захопамі). Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.