РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 22
Паветка – гл. арт. Павець
Павець – гаспадарчая пабудова на сялянскім двары для захоўвання сельскагаспадарчых прылад (калёс, саней і інш. начыння), а таксама дроў. Уяўляе сабою пабудову на сохах, паўсошках (дзядках, чапёлках), крыжах злучаных паміж сабою суцэльным бервяном (правілам), на якое навешваюцца кроквы. Паверх крокваў прымацоўваюцца латы пад пакрыццё. П. звычайна займала свабоднае месца паміж дзвюма пабудовамі – сенцамі і клеццю, клеццю і варыўнёй, клеццю і хлявамі і г. д. Прымыкала да іх і ўтварала разам з інш. пабудовам ... Прачытаць
Павойнік – гл. арт. Намітка
Павук – прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі і інш.; традыцыйнае ўпрыгожванне інтэр’ера бел. нар. жылля. П. падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце). Найбольшае пашырэнне мелі П. з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя). Шарашадобныя рабілі з саломінак, якія разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра (напр., утыкаліся ў бульбіну). Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер’я, зоркамі з фольгі і інш. У аснове рамбічнага П. васьмігранная фігура з ... Прачытаць
Пагост – цэнтр сельскай абшчыны з царквой і могілкамі, буйное паселішча. Былі пашыраны ў Руск. дзяржаве ў 11 – 18 ст. На Пд Беларусі існавалі да пачатку 16 ст. (Пінскае княства), потым ператварыліся ў вёскі і мястэчкі. Прачытаць
Пагост-загародская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з в. Пагост – Загародскі Пінскага р-на. Найбольшага росквіту промысел асягнуў у канцы 19 – 1-й пал. 20 ст. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд гаспадарчага прызначэння: глякі (бунькі), збанкі, міскі, гладышы, макатры, гаршкі з вушкамі, формы, кубкі, фігурныя кветнікі. Вырабы вызначаюцца буйнымі лаканічнымі формамі, суцэльна глянцавай паверхняй, коса зрэзанымі веньчыкамі місак і макатроў. У пасляваенны час промысел заняпаў. Калекцыя П.-з. К. 1920 – 30-х г. зберагаецца ў Дзя ... Прачытаць
Падваліна1 – падруба, ніжні вянец зруба. Раней П. клалі непасрэдна на зямлю або на штандары, потым – на камяні або на фундамент. П. заўсёды рабілі з больш моцнага дрэва (дуб, елка, хвоя). Звычайна яны былі і больш тоўстымі, чым інш. бярвёны зрубу. Прачытаць
Падваліна2 – Брус, на які насцілаецца падлога, памост. Прачытаць
Падвічка – галаўны убор замужніх жанчын накшталт кароны ў ляхавіцкім строі. Прадаўгаватым кавалкам (шырынёю 12 – 15 см, даўжынёю 50 – 60 см) саціну, атласу, парчы – уласна П. – абгортвалі тканку з чапцом і замацоўвалі шпількамі і іголкамі. Для пруткасці ў П. ўстаўлялі кардон, паперу, накрухмаленае палатно. Выкарыстоўвалі пераважна тканіну чырвонага колеру з вертыкальнымі белымі палоскамі ці блакітнага колеру з раслінным узорам. Святочныя П. ўпрыгожвалі букетамі жывых кветак ці дэкаратыўнай зеляніны, які ўт ... Прачытаць
Падвойнае ткацтва – тэхніка народнага ткацтва, якая дазваляла атрымліваць падвойныя дывановыя тканіны, а таксама тканіны палатнянага ці рыпсавага перапляцення падвойнай шырыні. Вядома ў многіх народаў. На Беларуці пашырылася ў 2-й пал. 19 ст. (пераважна ў заходняй частцы). Найбольшую вядомасць набылі гродзенскія падвойныя дываны з сюжэтна-арнаментальным малюнкам. Для асновы, якую пракідвалі ў 4 ніты, і для ўтку бралі ніткі двух кантрастных колераў. У выніку складанага коду панажоў утвараліся два слаі асновы верхня ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.