РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 213
Андрэй – прысвятак народнага календара, якi адзначаўся 30 лiстапада с. ст. (хрысцiянскае свята апостала Андрэя Первазванага). Адметнае варажбой, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звычайна варажылi на суджанaгa). Акрамя агульных форм варажбы (выліванне на ваду расплаўленага воску, выкраданне мужчынскага адзення і г. д.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, “высявалi” насенне лёну цi канапель ля калодзежа, ля палонкi або ў пасцелi i прыгаворвалі: “Святы Андрэю, канапелькi сею, дай мне знаць, з ... Прачытаць
Антыкамера – пакой у палацах 16-18 ст. перад магнацкай святлiцай, чакальня для дваран i пакаёвых, часта - памяшканне рознага прызначэння (сталовая, зала i г. д.). На Беларусi ў палацах 17-18 ст. злу¬чала прыхожую з жылой групай, кабiнетамi i iнш. Прачытаць
Апалонік – вялiкая драўляная лыжка, якой разлiваюць страву. Вырабляюць з мяккiх парод дрэва. Мае зграбную форму, зручны ў кapыcтaннi. У наш час замест А. выкарыстоўваецца чарпак. На Палессi А. называюць перапечку (хлеб круглай формы, пераважна з пшанiчнай мукi). Прачытаць
Апалушкі – невялiкiя нaчоўкi для ачысткi (правейвання) зерня у xaтнix умовах. Прачытаць
Апартаменты – група жылых i дапаможных пакояў, звычайна на адным паверсе, выдзеленых у адзiн комплекс для пражывання пэўнай асобы. У бел. сядзiбна-палацавым дойлiдстве вядомы з 16 ст. ў будынках шляхты i магнатаў, дзе iснaвaў падзел на жылую i парадную цi гаспадарчую палавiны. Жылая палавiнa аддзялялася ад aстaтнix частак дома сенцамi. Прасцейшы варыянт А.¬ аб’яднаныя ў адзiны блок жылое па-мяшканне i адна цi некалькi камор. У 16-17 ст. вядомы i больш складаныя паводле планiроўкi А., у якiя ўваходзiлi жылыя п ... Прачытаць
Апачына – рулявое вясло на першым звяне плыта на Нёмане i Сожы; бервяно дауж. каля 4 м. Апушчаны ў ваду канец А. абчэсвалi ў выглядзе лопасцi, вepxнi замацоўвалi ва ўключыны (качоты). Прачытаць
Аплікацыя – у народным мастацтве, спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) шляхам нашывання цi наклейвання на аснову (тканiну, паперу, дошку, скуру) кавалачкаў матэрыялу iнш. колераў цi фактуры (тканіны, паперы, скуры, саломкi i iнш.); твор, выкананы такiм спосабам. На Беларусi А. аздабляюць адзенне, куфры, шкатулкi i iнш. рэчы. А. каляровымi баваўнянымi шнурамi (кacнiкaмi, касiцамi), палоскамi тонкай скуры, сукна ўпрыгожвалi традыцыйнае жаночае i мужчынскае суконнае адзенне. У 19-1-й пал. 20 ст. на ... Прачытаць
Апоек1 – цяля 3-5 тыдняў, выкармленае малаком. Прачытаць
Апоек2 – Скура для абутку, вырабленая са скуры цяляцi-апойка. Лiчылася высакаякаснай i каштоўнай. Прачытаць
Апойка – гл. арт. Апоек1
2009–2018. Беларусь, Менск.