РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Лава1 – назва звяна плыта ў басейне Зах. Дзвіны. 2 – 4 Л. злучаліся ў плыт – гонак. Прачытаць
Лава2 – Назва плыта на Бярэзінскай воднай сістэме. Даўжыня 40 – 60 м, складаўся з 5 глейнаў. Прачытаць
Лава3 – даўні від народнай мэблі. Масіўная доўгая шырокая дошка, замацаваная на калодках ці ножках. У хаце звычайна былі 2 нерухомыя Л. ўздоўж сцен, якія сыходзіліся на покуці. Калі сцены бяліліся, Л. маглі мець спінку (з адной дошкі ці наборную), часам упрыгожаную разьбой. З канца 19 ст. Л. саступіла месца рухомай мэблі (канапам, крэслам і інш.) і часта ўжывалася паралельна з імі. У наш час выйшла з ужытку. Прачытаць
Лавітва – гл. арт. Ловы
Ладдзя – старажытнае рачное і марское судна ўсходніх славян. Шырока бытавала на тэр. Беларусі. На Л. плавалі па Дняпры ў Візантыю яшчэ ў 7 – 10 ст., на іх перавозілі грузы па “шляху з вараг у грэкі”. Караваны Л.спускаліся па Дзясне, Прыпяці, Дняпры ў Кіеў. Паводле сведчання Канстанціна Багранароднага, каркасы Л. выраблялі на верхнім Дняпры і сплаўлялі да Кіева, дзе іх абсталёўвалі вёсламі і ветразямі. Для плавання на Чорным моры Л. ў вусці Дняпра дадаткова абсталёўваліся, забяспечваліся прадуктамі харчав ... Прачытаць
Ладыш – гл. арт. Комін2
Лазавік – плецены з суцэльных неакораных дубцоў лазы. Сценкі Л. з абодвух бакоў абмазвалі глінай, перамешанай з сухім конскім гноем і заціралі сумессю з гліны і рачнога глею (што засцерагала вулей ад дажджу і вільгаці). Тэхналогія ўтрымання пчол у Л. і догляд за імі тыя ж, што і ў калодах. Выкарыстоўваліся галоўным чынам для часовага ўтрымання пчол. Прачытаць
Лазанкі – даўняя мучная страва. На Л. крута замешвалі цеста з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі, тонка раскачвалі, рэзалі на кавалкі (квадраты ці трохвугольнікі), варылі, адцэджвалі або вымалі лыжкай, залівалі салам, алеем з цыбуляй ці смятанай, у пост – цёртым макам, тоўчаным семем, размятымі ягадамі. Шырока вядомы ў Браслаўскім, Мядзельскім, Ваўкавыскім р-нах, часткова на Магілёўшчыне, Цэнтр. І Усх. Палессі. У зах., цэнтр. Частцы Беларусі, на Магілёўшчыне Л. пяклі і называлі іх ламанцамі. Рабілі з пшан ... Прачытаць
Лазбень – гл. арт. Лазьбень
Лазва – гл. арт. Лязіва
2009–2018. Беларусь, Менск.