РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Акучнік
 
(Абганялка, Баразняк, Ральнік, Распашнiк, Сошка)
Земляробчая прылада для пракладкi мiжрадковых разор i акучвання бульбы. Больш архаiчная форма А.- сошка з жалезным нарогам i сiметрычнымi крыламi-«палiчкaмi». На ПнУ Беларусi бульбу акуч¬валi звычайна двурогай сахой, з якой здымалi палiцу. Часам палiцу або драўляны цурбан трохвугольнай формы замацоўвалi памiж сашнiкоў. Сучасны А.- жалезны, яго рабочая частка скла¬даецца з сiметрычнага лемяша i аваль¬ных крылаў, што расхiнаюцца па шырынi разоры; глыбiня разор рэгулюецца рычажным элементам на канцы градзiля (дышла) i даужынёй пастронкаў. У А. звычайна запрагаюць каня.
Акучнік (сошка)
Вёска Капланцы Ігуменскага павета. 1904
Акучнік з жалезнымі крыламі (для рэгуляваньня шырыні баразён) і колавай прыстаўкай
Вёска Мазуры Ельскага раёна
Акучнік з жалезнымі крыламі (для рэгуляваньня шырыні баразён)
Вёска Гроздавічы Пастаўскага раёна
Акучнік двурогі з цурбаном
Вёска Белабярэжная Рудня Нараўлянскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.