РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 28
Баба1 – матчына або бацькава мацi. Прачытаць
Баба2 – Старая жанчына наогул. Прачытаць
Баба3 – замужняя жанчына. Прачытаць
Баба4 – гл. арт. Бабка1
Баба5 – вялiкi камяк глiны, спецыяльна падрыхтаваны як cыpaвiнa для ганчарных вырабаў. Пры дапамозе доўбнi (лапаты, пранiка) збiвалася з 2-3 розных па пластычнасцi гатункаў ганчарнай глiны. Каб ачысцiць ад мiнеральна-раслiнных дамешкаў i палепшыць пластычныя якасцi сыравiны, ганчары дробна стругалi Б. стругам, зрэзкай або церлi металiчнай таркай. Прачытаць
Баба6 – традыцыйнае прыстасаванне для падцягвання невада пры зiмовай лоўлi рыбы. Мае выгляд кубла без дна з дзвюма крыжавiнамi Унутры. Насаджваецца на вось, вертыкальна ўстаноўленую на санях. Прыводзiцца ў рух пры дапамозе жэрднi, што ўстаўляецца ў выемкi ў верхняй частцы Б. Caнi ўтрымлiваюцца на месцы вяроўкамi з кpукaмi. Найбольш характэрна для рыбалоўства ў Паазер’i. Прачытаць
Баба7 – гл. арт. Гбала
Бабайкі – рулявыя вёслы на пярэднiм i заднiм звёнах плыта на Дняпры. Прачытаць
Бабачнік – глiняная пасудзiна ў выглядзе ўсечанага конуса з вертынальнымi глыбокiмi ўмяцiнамi па баках для выпякання велiкоднага пiрага. Лакальныя назвы пасачпiк, стаучык, форма. На Пд3 Беларусi Б. з вушкамi. Прачытаць
Бабіна каша – абрадавая страва на радзiнах. Кашу з прасяных, ячных або грэцкiх круп варыла бабка-павiтуха на малацэ, з яйкамi, цукрам, мёдам, мас¬лам. 3верху кашу аздаблялi цукеркамі i квeткaмi. На Вiцебшчыне Б. к. назывaлi таксама пiражкi, cyxapыкi, булачкi, якiя выконвалi тую ж абрадавую функцыю. Б. к. падавалi пад канец святочнага абеду, калi пачынаўся “торг” за яе, якi цягнуўся гадзiнамi. Спачатку ўносiлi не сапраўдную Б. к., а гаршчок з бульбай, гарбузом, нават катом. Пасля «торгу» гаршчок з Б.к. застава ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.