РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Магерка – старадаўні мужчынскі галаўны ўбор. Вядомы ў 16 – 19 ст. па ўсёй Беларусі. Паводле спосабу вырабу бываюць лямцавыя (валеныя з воўны) і шытыя з чатырох кавалкаў тоўстага валенага сукна. Лямцавыя М. мелі выгляд каўпака або ўсечанага конуса, завернуты да палавіны вышыні аколыш шчыльна прылягаў да верху (паўдвайная М.) або даходзіў да самага донца (двайная М.). Рабілі М. вышынёй 15 – 20 см белага. Шэрага, карычневага і чорнага колераў. Насілі круглы год. Высокага майстэрства ў вырабе М. у 19 ст. дася ... Прачытаць
Магілёўская кераміка – традыцыйныя вырабы мясцовых рамеснікаў канца 15 – 20 ст.: посуд, цацкі і інш. Прадметы хатняга ўжытку. Гаршкі з прамой шыйкай і касым ці закругленым краем венчыка, макотры ў канцы 15 – 16 ст. аздаблялі хвалістым арнаментам ці наколкамі, насечкамі. Традыцыі арнаментацыі непаліваных гаршкоў захоўваліся ла 18 ст. З 16 ст. пашырылася вытворчасць паліванай і чорназадымленай керамікі. У 17-18 ст. выраблялі гаршкі, кубкі, куфлі, міскі, паўміскі, збаны, макотры, глякі, талеркі. Паліваны посуд (міскі і ... Прачытаць
Магілёўскі музей – Існаваў з 15.11.1867 да 1919 пры Магілёўскім губ. статэстычным камітэце. У 1879 рэарганізаваны. Існавалі аддзелы: гіст., этнаграфічны, геагр. (геалагічны). Меў каля 1500 экспанатаў, сярод іх: кальчуга з Анялінскага кургана Быхаўскага пав., троннае крэсла з Магілёўскага дарожнага палаца 18 ст., сімвалічныя ключы Магілёва работы мясцовых майстроў (18 ст.), атлас 1823 з планамі гарадоў Магілёўшчыны, батлейка з Быхаўскага пав., мадэль сялянскага двара Рагачоўскага пав., ветранога млына, саніразвалы, ... Прачытаць
Магілёўскі строй – традыцыйны комплекс беларучкага народнага адзення ў Падняпроўі. Бытаваў у 18 – пач. 20 ст. пераважна ў Магілёўскім, Быхаўскім, Шклоўскім, Слаўгарадскім і Рагачоўскім р-нах. Летні жаночы гарнітур складалі ў асн. 2 варыянты – комплексы: кашуля, спадніца, фартух; кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з адносна вузкім рукавом, адкладным (радзей вузкім стаячым) каўняром. Арнамент натыкання і вышыўкі (чырвоны з украпінамі чорнага) кампанаваўся ў палосы на плечавых ... Прачытаць
Мажара – грузавая чатырохколавая павозка з бартавымі драбінамі дл коннай ці валовай запрэжкі. Паводле пісьмовых крыніц, на Беларусі вядома з 16 ст. У сялянскіх гаспадарках бытавала дыяхронна і непаўсюдна: у некаторых раёнах Падняпроўя і цэнтр. Беларусі – толькі з пач. 20 ст. Паводле спосабу злучэння пярэдняй і задняй частак (ходаў) М. падзяляліся на развадныя і неразвадныя. У развадных М. пярэдні і задні хады маглі разводзіцца на неабходную адлегласць – для транспарціроўкі лесу. У сялянскай гаспадарцы, а ... Прачытаць
Мажы – гл. арт. Мажара
Мазурка – польскі народны танец. Музычны памер ¾ ці 3/8. Тэмп вар’іруецца ад умеранага да хуткага. На Беларусі пашыраны з 19 ст., спачатку ў горадзе, затым у вёсцы. Можа выконвацца неабмежаванай колькасцю пар. Асноўны малюнак – круг. Для М., што выконваецца на Беларусі, характэрны рытмічны мяккі бег (2 плаўныя крокі з правай і з левай нагі, затым правая нага мякка падводзіцца да левай у 1-ю пазіцыю, быццам бы піхаючы яе, левая падымаецца наперад у 4-ю нізкую пазіцыю). Танец пашыраны па ўсёй Беларусі, асаб ... Прачытаць
Мазырскі краязнаўчы музей – Заснаваны 9.2.1949 у Мазыры. Адкрыты 7.11.1949. Мае 5 экспазіцыйных залаў (плошча экспазіцыі 470 м кв.), больш як 15 тыс. Экспанатаў асноўнага фонду (1989). Аддзелы: археалогіі, гісторыі дасав. і сав. перыядаў, прыроды. У экспазіцыі дакументы і матэрыялы пра рэвалюцыйны рух працоўных краю ў канцы 19 – пачатку 20 ст., Кастрычніцкую рэвалюцыю, грамадзянскую і Вял. Айч. Войны, развіццё нар. Гаспадаркі і культуры ў пасляваенны час. Зберагаюцца жаночы бранзалет і фібула (бронзавы век), амфара 2-й пал ... Прачытаць
Майдан1 – пляцоўка ў лесе для буды. Прачытаць
Майдан2 – Яма для гонкі смалы, дзёгцю, выпальвання вугалю. Вядома з глыбокай старажытнасці, бытавала да канца 19 ст. Мела лейкападобную форму, бакі яе абмазвалі глінай, высцілалі бяростай або сасновай дранкай, іншы раз абкладалі цэглай. Ніжняя частка ямы, адгароджаная драўлянай (жалезнай) рашоткай, называлася пад’ямнік. На дно яго ставілі выдзеўбанае з дрэва “блюда” (Мінская губ.); у Магілёўскай губ. дно рабілі ў выглядзе ўвагнутага глінянага круга (“таза”). Былі М. з прамым і бакавым сцёкам. У М. з прамы ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.