РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 213
Алькова – гл. арт. Алькоў
Алькоў – памяшканне або частка яго (звычайна ў выглядзе прамавугольнай цi паўкруглай нiшы) у сядзiбных дамах i палацах 18 - пач. 20 ст., вызначанае як спальнае месца. У большасцi выпадкаў не асвятлялася. Аздаблялi А. шпалерамi, размалёукамi, стукавай ляп¬нiнай (палацы ў Нясвiжы, в. Paдзi¬вiлiмонты Клецкага р-на i iнш.). А., як i алькежы развiлiся з жылых камор сядзiбных дамоў 16-17 ст. Прачытаць
Альтанка – летняя дэкарыраваная паркавая пабудова каркаснай канструкцыi для адпачынку, сховiшча ад непагадзi. Часцей драўляная цi мураваная, была абавязковым архiтэктурным кампанентам рэгулярнага парку панскiх сядзiб. Звычайна размяшчалася ў маляўнiчай яго частцы, паблiзу paкi, возера цi штучнага вадаёму. Най¬большае пашырэнне на Беларусi мела ў 18 ст. у пейзажах i рэгулярных парках стыляў барока i класiцызму. Часцей мела выгляд ратонды (квадратнай, 8-граннай, круглай у плане), завершанай шатровым або купа ... Прачытаць
Аляксей – прысвятак у нapoдным календары (адзначаўся 17 caкaвiкa с. ст.). У гэты цёплы веснавы дзень (таму называлi яшчэ А. цёплы, веснавы) чакалi прылёту буслоў, у некаторых рэгiёнах пачыналi сеяць лён, авёс (“Аляксей coxi чэша, хамуты строе”). У прырэчных вёсках А. лiчыўся днём рыбалова, калi дазвалялася рамантаваць ceткi (“Аляксей сецi садзiць, лодкi смалiць”). Бортнікi на А. падглядалi пчол: “На цёплага Аляксея рыба iдзе на нераст, карова на верас, а бортнiк на хвою”. Прачытаць
Амеці – дробная салома, каласы, мякi¬на, што застаюцца пасля малацьбы i веяння збожжа. Лакальная назва амецце. Ужываюцца на корм жывёле ў запараным выглядзе. Прачытаць
Амулет – рэч, якую прымхлiвыя людзi насiлi на целе i якой прыпiсвалi магiчныя ўласцiвасцi: здольнасць адводзiць хва¬робу, бяду, засцерагаць ад варожых чараў. Вера ў сiлу А. узнiкла ў сувязi з першабытнай магiяй i фетышызмам, але як перажытaк захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман. Прачытаць
Анамастыка – раздзел мовазнаўства, што вывучае паходжанне, структуру i функцыянiраванне ўласных iмён i назваў. Уключае антрапанiмiку, тапанiмiку (падзяляецца на айканiмiку, гiдраніміку, мiкратапанiмiку), этнанiмiку. Уключае таксама тэанiмiку, заанiмiку i iнш., што вывучаюць адпаведна ўласныя iмёны багоў i мiфалагiчных iстот (Пярун, Лясун, Вадзянiк), клiчкi жывёл (Жучка, Лыска) . Анамастычны матэрыял - своеасаблiвы хавальнiк шматлiкiх, часта не зафiксаваных iнш. крынiцамi фактаў гісторыі, культуры, мовы народ ... Прачытаць
Ангоб – гл. арт. Ангобная размалёўка
Ангобная размалёўка – аздабленне керамiчных вырабаў вадкім растворам тонка змолатай глiны iншага колеру. На¬носяць пэндзлем, пульверызатарам, палiваннем на сыры, высушаны цi абпалены выраб (посуд, кафлю, дроб-ную пластыку), якi пакрываюць празрыстай палiвай, потым абпальваюць. На Беларусi вядома з 12 ст. (ганчарны посуд, керамiчнын плiткi, дробная пластыка з раскопак Гродна, Пiнска, Турава, Навагрудка, Полацка). У гарад¬cкім ганчарстве дасягнула росквіту ў 17 -18 ст.: сталовы посуд аздаблялi канцэнтрычнымi колцамi, з ... Прачытаць
Андарак – паясное адзенне бел. жан¬чын - спаднiца з шарсцяной цi паўшарсцяной саматканкi ў клетку або ў падоўжныя цi папярочныя палосы. Лакальная назва даматкан, сукня. Шылі з 3-5 полак, вытканых у 2 - 3 нiты. Малюнак утвараўся на вохрыстаружовым, вiшнёвым, сiнiм, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Часта дадатковымі элементамі дэкору служылi запрасаваныя складкі, вышыўка, нашыўкi карункавых тасёмак, стужак. У канцы 19 – пач. 20 ст. найбольш распаўсюджанымi былі клятчастыя А. (чырвона-чорныя ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.