РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 213
Багук – гл. арт. Коўбік
Багулы – гл. арт. Раскаты
Бажба – клятва iмeм Бога. Прачытаць
Бажніца – драўляная шафка або палiчка з абразамi, нярэдка зашклёная, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялi разьбой, упрыгожвалi ручнiкамi, выцi¬нaнкoaмi i iнш. Размяшчалася звычайна ў хаце на покуцi, зрэдку ў клецi ці гумне (дзе селянiн праводзiў значную частку свайго часу). У старажытнасцi пад Б. разумелi язычнiцкi храм, капiшча. Гэты сэнс у значнай ступенi захаваўся i ў больш познi час у aднociнах да рытуальнага месца, дзе адпраўлялі малітву,- каплiцы, слупавага знака, крыжа з распяццем на ... Прачытаць
Базар1 – гандаль (пераважна прыватны) прадуктамi i iнш. таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя днi на спецынльна адведзеных плошчах; вялiкi перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымi тaвapaмi, звычайна на адкрытым месцы. Прачытаць
Базар2 – Спецыяльна адведзенае месца з адпаведнымi прыстасаваннямi i будынкамi для гандлю. Прачытаць
Бай – казачны персанаж або казачнiк; апавядальнiк (звычайна дзед з барадою), якi займальна расказвае байкi, казкi. Сустракаецца Б. у калыханках (“Баю, бай ... “), гульнях (“Жанiцьба бахара” ), казках: «Быў сабе багаты пан, а любiў ён вельмi слухаць баек i трымау на cвaiм двары баяра» (“ У якiм небе пан быў”); “Вот у цара баяшнiк быў - вядома, цар спiць, а баяшнiк байкi бае” ( “Мiхей-кравец i Марцiн-шавец») i iнш. Прачытаць
Байдак – пласкадоннае драўлянае грузавое судна з двухсхiльным дахам i мачтай. Нос i карма звужаныя, прычым карма амаль вертыкальная, нос з невялiкiм развалам, бакi крыху разгорнутыя. Даўж. 25-53 м, шыр. 4-10 м, грузападымальнасць 80-250 т. Па кан¬струкцыi самае вузкае, адносна сваёй даўжынi, i непаваротлiвае судна. Хадзiла ўверх i ўнiз па цячэнню paкi пад ветразем, служьла да 10 гадоў. Будaвалi Б. ў басейнах Дняпра i Прыпяцi. На Сожы, Бярэзiне, Пiне выкарыстоўвалi судны меншых памераў - паўбайдак; (груза ... Прачытаць
Байструкi – гл. арт. Бастры
Баклага – гл. арт. Біклага
2009–2018. Беларусь, Менск.