РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абвара
 
(Паджога, Пажога)
Раствор (баўтуха) для загартоўвання распаленага да чырвані ў ганчарнай печы глінянага посуду. Рабілі ў выглядзе рэдкай рошчыны з жытняй ці пшанічнай мукі на вадзе, часта з дабаўленнем бурачнага ці капуснага расолу, дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, тоўчанага драўнянага вугалю, сажы. У XIX – пач. XX ст. ўжывалася галоўным чынам вясковымі ганчарамі Паўн. і Цэнтр. Беларусі.
Глядзіце таксама: Гартаваная кераміка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.