РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Блісня
 
(Аблiтня, Дзёргалка, Трасучка)
Вуда для лоўлi рыбы летам каля калод i ў карчах, зiмой - у палонках. Вудзiльна кароткае. Кручок улітаваны ў алавяную (свiнцовую) пласцiнку ў форме рыбкi цi кроплi. У якасцi дадатковай прылады насаджваюць чарвяка. Прыманьваюць рыбу паторгваннем пласцiнкi з кручком. Лоўля Б. была пашырана на вадаёмах Вiцебскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абл. У мiнулым Б. былi самаробныя, у наш час фабрычнага вырабу.
Блісьня (фрагмэнт)
Блісьні
Вёска Пераброддзе Міёрскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.