РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Ваба – спосаб палявання, заснаваны на прываблiваннi дзiчыны голасам або гукам на адлегласць выстралу. Патрабуе ведання звычак i паводзiн прамысловых звяроу i птушак, умення пераймаць ix галасы. Палняўнiчыя выкарыстоўваюць для В. рзанастайныя гукапераймальныя iнструменты (вабiкi, вабiлы): звярыныя poгi, трубы, дудачкi, cвісткi i свiстулькі з дрэва, кары, костак. Напрыклад, ласёў у перыяд гону прываблiвалi голасам ласiхi, якi iмiтавалi пры дапамозе хваёвага конуснага вабiка (у 1920-30 г. выкарыстоўвалi л ... Прачытаць
Вабенне – гл. арт. Ваба
Вабік1 – пастка для прываблiвання i лоўлі пчалiных раёў, падобная да невялiкага калоднага вулля. Лакальныя назвы навужнiк, настаўка, стаўбун. Выраблялi з рознага спадручнага матарыялу, часцей з яловай кары. Расстаўлялi на дрэвах вакол пасек, у лесе, на палявых межах. Для прынады сярэдзiну В. нацiралi духмянай травой мелiсай, апырсквалi сытой, клалi кавалачкi сотавага мёду, галiнку алешыны з маладымі лiсточкамi. Аселены рой перасаджвалi ў вулей. Прачытаць
Вабік2 – дудачка або свісток, якімі ў час палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. Прачытаць
Ваджэнне і Пахаванне "Стралы" ("Сулы") – даўні ахоўна - засцерагальны і магічна - аграрны вечнавы абрад; тое, што і "Страла". Прачытаць
Ваджэнне куста – гл. арт. Куст
Вадзянік – у старадаўніх павер'ях беларусаў і інш. народаў - уладар вадаёмаў, жывых істот у іх. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека, укрытага водарасцямі і цінай, з зялёнай барадой, доўгімі валасамі на калінападобнай галаве, расплывістым тварам. Лічылі, што В. жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў ("вірнік"), на дне азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў ("ціхоня"). Яму прыпісвалі рух, памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, млыноў, гібель людзе ... Прачытаць
Вадзянка – бандарны выраб; пасудзіна ў форме кадушкі ці цэбра для вады. Мела накрыўку і чарпак (конаўка, карэц). Ставілі В. ў хаце каля парога ці ў сенцах. У наш час сустракаецца рэдка. Прачытаць
Вадохрышча – зімовае свята народнага календара (адзначалася 6 студзеня с. ст.), якім завяршаліся каляды. Хрысціянская рэлігія звязвае В. з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Гардан (таму ў гэты дзень у цэрквах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшай рэчкі, прасякаючы на лёдзе вялікі крыж). Яшчэ з дахрысціянскіх часоў верылі ў цудадзейную моц свянцонай вады: яе давалі выпіць хвораму, апырсквалі поле перад сяўбой, хатнюю жывёлу, новую хату перад засяленнем, труну перад тым, як ... Прачытаць
Важніца – тып старадаўняй пабудовы ў гарадах i некаторых мястэчках Вял.кн. Лiтоўскага, дзе вымяралася прывезенае на продаж купцамі збожжа i iнш тавары. Уяўляла сабой 1-павярховы мураваны цi драўляны будынак, накрыты 2- або 4-схiльным дахам. Унутры вылучалiся 2 памяшканнi: уласна В., дзе захоўвалiся гарадская вага і меры, i мернiца, дзе ўзважвалi i вымяралi тавары. На Беларусi ў 16-18 ст В. iснавалi ва ўcix значных гapaдах; звычайна на гандлёвых плошчах, часам блакiравалiся з ратушамi i гандлёвымі paдaмi. ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.