РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2
Іван Галавасек – свята ўсячэння галавы Іаанна Хрысціцеля (адзначалася 29 жніўня с. ст.). У гэты дзень забаранялася есці скаромнае, а таксама ўжываць у страву круглыя плады, каб не быць падобным на Ірадыяду, якая забаўлялася галавой Іаана Хрысціцеля як яблыкам ( парушэнне гэтай забароны пагражала нарывамі на целе). Верылі, што на працягу года адсечаная галава прырастае да свайго месца, але калі на І. Г. ўжываць нажы і сякеры, дык яна можа зноў адпасці, таму стараліся ў гэты дзень нічога не сячы і не рэзаць, нават ... Прачытаць
Іван Купала – гл. арт. Купалле
Ігліца – прылада для вязання сеткавага палатна (гл. Сеткавязанне). Мае выгляд драўлянай пласцінкі, на адным канцы якой выразаны рожкі, другі – завостраны з адтулінай, т. зв. Іголкай. На іголку і канец пласціны з рожкамі намотваецца нітка. Пашырана на Беларусі са старажытных часоў. У наш час выкарыстоўваецца ў ручным вырабе сеткавага палатна і для яго рамонту, а таксама для вырабу двухасноўных дываноў. Прачытаць
Ігрышча – народнае зборышча з танцавальна – гульнёвымі і тэатралізаванымі паказамі. Бярэ пачатак ад усеагульных увесяленняў язычніцкай абраднасці. Мае глыбокія карэнні ва ўсходнеславянскім фальклоры. Значную ролю ў вызначэнні характару І. адыгралі скамарохі. На Беларусі пашырана ў паўн., усх. І цэнтр. Зонах, дзе паняцце і сам тэрмін “І.” часта выступаюць сінонімам “вечарынак” і “вячорак”. Асабліва характэрны І. для каляднага часу з яго святымі ( у некаторых мясцовасцях іх называюць “крывымі”) вечарамі, к ... Прачытаць
Ідалы – няма Прачытаць
Ізбор – гл. арт. Збор
Ілля – гл. арт. Ілья
Ілья – старазапаветны прарок, якога ўшаноўвалі як бажаство. Паводле біблейскага падання, тварыў цуды і жывым узнёсся на неба ў вогненнай калясніцы. З хрысціянізацыяй Русі вобраз І. зліўся з язычніцкім богам усх. Славян Перуном, увабраўшы ў сябе яго функцыі і рысы.У міфалогіі, даўніх вераваннях і фальклоры беларусаў І. – распарадчык дажджоў і навальніц, апякун земляробства, абаронца ад нячыстай сілы, , але разлаваны можа можа наслаць засуху і град. Пра І. спяваецца ў валачобных песнях: ён “па межах ходз ... Прачытаць
Імбрычак – ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для заваркі чаю. Рабілі з накрыўкай, носікам і ручкай; палівалі. Вытворчасць І. пашырылася ў канцы 19 – пач. 20 ст. пераважна ў гарадскіх і местачковых ганчарных цэнтрах пад уплывам аналагічных форм фабрычнага посуду (у параўнанні з ім былі больш таннымі). Прачытаць
Іміграцыя насельніцтва – уезд у краіну на пастаяннае або часовае жыхарства грамадзян іншых краін. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.