РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Даведкі – перадвясельны абрад. Перад сватаннем, каб быць упэўненым у згодзе дзяўчыны і яе бацькоў прыняць сватоў, бацькі хлопца пасылалі да дзяўчыны з хлебам і соллю старую сваячку або каго-небудзь з іншых блізкіх пажылых людзей; часм адпраўляліся маці або сам хлопец. Д. рабіліся патаемна, каб у выпадку адмовы дзяўчыны пра гэта ніхто не ведаў і не кпіў з хлопца. У Д. маглі ехаць і сваты, але без гарэлкі і падарункаў. Д. характарызаваліся галоўным чынам бытавымі звычаямі, абрадавыя элементы ў іх прадстаўле ... Прачытаць
Даёнка – бандарная пасудзіна на 6 – 10 л, крыху шырэйшая ў верхняй частцы. Выкарыстоўвалася ў час даення кароў. Рабілі Д. з хваёвых, радзей з дубовых ці кляновых клёпак. Адна падоўжаная клёпка ўтварала ручку, у клёпцы насупраць рабіўся літок (губа, рыльца). Пры даенні каролў у полі выкарыстоўвалася Д. з почапкай (восілкай). Прачытаць
Дажбог – язычніцкае бажаство ўсходніх славян, бог сонца, сын Сварога. Уяўляўся як жыватворная, дабратворная істота, якая дае цяпло, спрыяе ўрадлівасці палёў, дабрабыту людзей. У Стараж. Русі Д. пакланяліся (яго ідал быў пастаўлены побач з Перуном і інш. багамі на капішчы ў Кіеве). Пасля ўвядзення хрысціянства ўяўленне аб Д. паступова знікла. Як сімвалічны вобраз трапляецца ў стараж.-рускай літаратуры. У “Слове пра паход Ігаравы” Д. выступае як сімвалічны продак і апякун стараж.-рускага народа, названага ... Прачытаць
Дажынкі – старадаўняе народнае свята, звязанае з заканчэннем жніва. Суправаджаліся нар. абрадамі, танцамі, песнямі. Дажынкавыя абрады былі скіраваны на тое, каб аддзякаваць “духам нівы” за хлеб, захаваць яе плён на наступны год. Дажаўшы жыта, жнеі ўпрыгожвалі апошні сноп кветкамі і стужкамі, плялі вянкі з каласоў і палявых кветак, з песнямі ішлі ў вёску. Зайшоўшы ў двор, дажынкавая талака перадавала апошні сноп гаспадару, які запрашаў жней за гасцінны стол. У кожнай сям’і на Д. гатавалі шчодрае частаванне ... Прачытаць
Дайніца – гл. арт. Даёнка
Дайнова – назва аднаго з заходня-балцкіх плямён, якое разам з паляксянамі і ятвягамі складала адзіны племянны саюз (канец 1-га тысячагоддзя да н. э. – 13 ст.). Насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі р. Нараў. У 13 ст. іх землі падвергліся нашэсцю Тэўтонскага ордэна. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на тэр. Польшчы, Паўд.-Зах. Літвы і Зах. Беларусі. Асіміляваны славянамі і літоўцамі. Археалагічныя помнікі Д. – каменныя курганы. Сляды пражывання Д. на землях Белар ... Прачытаць
Дамавік – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека ў белай вопратцы, з сівой барадой і доўгімі валасамі, які жыў у хаце (пад печчу ці за печчу – падпечнік, запечнік) або ў сенцах, каморы, клеці. Паводле павер’яў у кожнай хаце (сям’і) быў свій Д. (увасабляў памерлага гаспадара – апекуна патрыярхальнай сям’і), які нібыта ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку (запальваў агонь, прасушваў збожжа ў клеці, даваў корм коням), назіраў з ... Прачытаць
Дамавіна – спецыяльная скрыня, у якую кладуць нябожчыка для пахавання. Прачытаць
Дамачаўскі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Заходнім Палессі. Бытаваў у ваколіцах г. п. Дамачава, на ПдЗ Брэсцкага і Маларыцкага р-наў (уздоўж р. Буг), на тэр. Польшчы (ваколіцы г. Уладава) і ў паўн. – зах. р-нах Валынскай вобласці. Жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы – рабака, фартуха, гарсэта. Кашуля мела шырокі (12-15 см) адкладны каўнер, вышыты па краях. Аздаблялася малінавым з украпаннямі чорнага арнаментам гладкіх пункцірных палос на плечавой устаўцы, верхняй і ніжняй частк ... Прачытаць
Дарасінская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на. Промысел найбольшае развіццё атрымаў у 19 ст. Вырабляюць паліваны кухонны, сталовы, тарны посуд, цацкі. Вырабы вызначаюцца прапарцыянальнасцю, ураўнаважанасцю і завершанасцю форм, светлым альбо светла – чырвоным колерам глін у спалучэнні з празрыстай альбо зялёнай палівай. Упрыгожваюць прамымі і хвалістымі выціснутымі або маляванымі лініямі. Вырабляюць таксама чорназадымлены посуд. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.