УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
|
Набадры
– частка вупражы; рамяні, прымацаваныя да хамута. Надзяваліся на каня пры запраганні яго ў аглоблі. Фіксавалі стацыянарнае становішча хамута на шыі каня і забяспечвалі магчымасць тармажэння ці задняга ходу павозкі. У выязной вупражы рабіліся з упрыгожаннямі – узорным швом, бліскучымі металічнымі накладкамі, кутасамі.
Прачытаць
|
Набіліцы
– састаўная частка ткацкага стану (красён); прыстасаванне, якое разам з бёрдам служыла для прыбівання ўтку. Уяўляюць сабой 2 злучаныя драўляныя пласціны з паглыбленнямі па даўжыні, у якія ўстаўлялася бёрда. Верхняя пласціна Н. была рухомай, магла апускацца і падымацца.
Прачытаць
|
Навагрудскі строй
– традыцыйны комплекс беларускага адзення на Панямонні. Бытаваў у 19 – пач. 20 ст. ў Навагрудскім, Крэліцкім, Слонімскім і Лідскім р-нах. Аснову летняга жаножага гарнітура складалі кашуля-гарсоўка, андарак, фартух, гарсэт або бурносік. Кашулю-гарсоўку кроілі з гесткай, з прамым або сабраным на каўнерац рукавом, вузкім стаячым, утвораным брыжыкамі каўняром або без каўняра. Дробнаўзорысты геаметрычны арнамент вышыўкі чырвонымі, чорнымі баваўнянымі ніткамі кампанаваўся ў вузкія паскі і размяшчаўся ўз ...
Прачытаць
|
Наваселле
– сямейная ўрачыстасць з нагоды перасялення ў новы дом (хату, кватэру). На Н. запрашаюць родных, сваякоў, суседзяў, сяброў. Віншуюць гаспадароў, госці ўручаюць ім падарункі. У вёсцы раней прыносілі з сабой зерне (пераважна жыта), печаны хлеб, сала, каўбасы і інш. прадукты. У наш час дораць прамысловыя тавары, прадметы нар. промыслаў. Пераступаючы парог, некаторыя госці кідаюць на падлогу манеты, жадаючы такім чынам дабрабыту ў доме. Перад засяленнем (іншы раз паводле традыцыі за суткі да пераезду ...
Прачытаць
|
|
|
|