РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 213
Аднадворцы – падатковая катэгорыя насельнiцтва на Беларусi у 19 ст.; этнасацыяльная група. Утворана паводле ўказа Сената ад 31.10.1831 з часткi бяднейшай шляхты, пераведзенай у А. па палiт. матывах (за ўдзел у паўстаннi ў Польшчы, на Беларусi i ў Лiтве 1830-31). На Пн Беларусi, у Пасожжы, Ашмянскiм i Лiдскiм пав. утваралi значныя кампактныя масівы рассялення. Пражывалi ў засценках, слабодах, фальварках. Лiчылiся аса-бiста вольнымi, пры дакументальным доказе свайго шляхецкага паходжання маглi быць вернуты ў д ... Прачытаць
Аднадрэўка – лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; самы старажытны да з’яўлення дашчаных лодак. Сустракаецца і ў наш час (гл. Човен). Прачытаць
Адонак1 – памост для складвання неабмалочаных снапоў. Уяўляе сабой збудаванне з 4 слупоў (ступiц) вышынёю ад 0,4 да 0,9 м, а ў балоцiстых мясцiнах да 1,5 м; на слупах мацавалi перакладзiны (аподнi), на якiя насцiлалi дошкi (лубцы). Зверху А. пакрывалi саломай. Снапы складвалi на памост па кругу каласамi на сярэдзiну. А. надзейна аберагаў збажыну ад вiльгацi. Прачытаць
Адонак2 – Памост з сушняку, жэрдак, на якi кладуць стог сена цi скірду збожжа. Прачытаць
Адонак3 – гл. арт. Подкур
Адрына1 – гаспадарчая пабудова для захоўвання сена, саломы, а таксама сельскагаспадарчага iнвентapy. У некаторых фальварках у А. малацiлi збожжа. Паводле функцыянальнага прызначэння займала сярэдняе месца памiж гумном i хлявом.. Памерамi, знешнiмi формамi i канструкцыйнымi асаблiвасцямi не адрознiвалася ад хлявоў. Ставiлi А. на прыгуменнi або непасрэд¬на ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. Часам мела падлогу з плашчакоў. Назва «А». зафiксавалася на Гродзеншчыне, Гомельшчыне i у цэнтр. частцы Беларус ... Прачытаць
Адрына2 – Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны будынак, дзе жылі летам. Прачытаць
Адыходніцтва – часовы адыход сялян з месц пастаяннага жыхарства на заработкi ў раёны развiтой прамысловасцi i сельскай гаспадаркi ўнутры краіны, а таксама за мяжу. Пачалося ў перыяд позняга феадалiзму (прыкладна з 17 ст.), выклiкана узмацнен¬нем феадальнай эксплуатацыi i развiццём таварна-грашовых aдносін. Па¬шырылася пры капiталiзме як вынік абеззямелення i дыферэнцыяцыi сялянства, збяднення дробных гаспадарак, росту рыначных aдносінc i грамадскага падзелу працы. Садзейнiчала павышэн-ню класавай самасвядомас ... Прачытаць
Ажурнае ткацтва – від народнага ткацтва. Найбольшае распаўсюджанне мела ў канцы 19 - пач. 20 ст. на Вiцебшчыне, сустракалася на Палессi i Падняпроўі. Ажурныя тканіны (рэдчыкi) для фiранак, полагаў, ручнiкоў, абрусаў, посцiлак выраблялi з iльну poзнымi спосабамi: разрэджанай пераборкай у бёрда i парнай перавiўкай нiцей асновы ў працэсе ткання; пропускам незатканых падоўжаных i папярочных палосак з далейшай перавіўкай у іх свабодных ніцей асновы і ўтку. А. т. вызначаецца шэра – белым серабрыстым каларытам, дакладна ... Прачытаць
Азярод – збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання на сонцы і ветры збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Лакальныя назвы пераплот, астраўкі. Найбольш пашыраны ў цэнтр. Р-нах Беларусі, значна радзей сустракаўся ў Гродзенскай і Брэсцкай абл., дзе збажыну сушылі ў асецях і ёўнях. У фальварках А. размяшчаліся непасрэдна каля гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе паўсюдна. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.