РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 213
Айчым – муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэднага шлюбу; няродны бацька. Прачытаць
Аканіцы – створкi для засцярогi акон знадворку. Прататыпам А. былi заcaўкi, якiмi закрывалi незашклёныя валакавыя вокны курных хат; з пашырэннем зашклёных акон заменены cтворкамi (спачатку адной, затым па дзве) на завесах. Разам з лiштвамi складаюць дэкаратыўнае абрамленне акна i адпаведна аздаблююцца. Най¬больш пашыраны спосаб дэкарыраван¬ня - прафiляваная апрацоўка дошак i брускоў (па Паазер'i - дыяганальнае шаляванне), расфарбоўка, зрэдку трохгранна-выемчатая разьба ui прапiлоўка. У мураваным гаспадарч ... Прачытаць
Акарына – духавы музычны iнструмент тыпу флейтавых. Створана у Iталii Дж. Данацi, хутка пашырылася у многіx кpaiнax. На Беларусi пашы¬рана ў пач. 20 ст. пераважна ў зах. р-нах. Бел. А. маюць глiняны корпус авальнай формы, cвicткoвae прыстасаванне (“свісток”); 8-10 iгpaвыx адту¬лiн (“галасоў”). Гукарад у дыяпазоне ноны - ундэцымы спалучае элементы дыятонiкi i xpaмaтыкi. Гучанне мяккае, пяшчотнае, даволi цixae. Выкарыстоў¬ваецца пераважна нар. музыкантамi- aмaтapaмi для iгpы сольнай (выкананне лiрычных песе ... Прачытаць
Акно – канструкцыйна-мастацкi элемент будынка, што служыць для асвятлення, iнсаляцыi i натуральнай вентыляцыi памяшканняў. Першапачаткова функцыi А. выконвалi невялi¬кiя адтулiны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якiя закрывалi засаўкай (валакавое А.), пазней шклом. У наш час такога тыпу вокны захавалiся ў клецях, хлявах, сенцах. Больш дасканалыя вокны маюць 2 кан¬струкцыйныя вырашэннi: раму навешваюць на вушакi або на каробку (дылю), што ўстаўляецца ў аконны праём. У канструкцыю А. уваходзяць р ... Прачытаць
Аколіца1 – саслоўна-класавы тып пасялення, заселенага дробнай шляхтай. Размяшчалiся непадалёку ад вёсак i былi агароджаны плотам. Ха-рактэрная асаблiвасць А.- бессiстэмная забудова. Найб. пашырэнне на Беларусi А. мелi у 17 - 1-й чвэрцi 20 ст. У 1923 на Беларусi iснавала 83 А. У 1938 яны аднесены да разраду вёсак., ад якiх, па сутнасцi, мала чым адрознiвалiся. Прачытаць
Аколіца2 – Наваколле, акруга або агароджа вакол вёскi. Прачытаць
Акультурацыя – у этнаграфii, адна са стадый аб'яднальных этнiчных nрацэсаў, якая характарызуецца ўспрыняццем групай асоб, пэўным саслоуем цi класам асноуных рыс культуры суседняга (звычайна дэмаграфiчна дамiнiруючага цi больш paзвiтaгa) этнасу пры значным цi частковым зaхaвaннi асноўных рыс сваёй роднай культуры. Напрыклад, працэс А. стаў вызначальным у iнтэграцыi феадальных вярхоў Беларусi, Лiтвы, Украіны i Польшчы ў т. зв. шляхецкае саслоўе Рэчы Паспалiтай. Прачытаць
Акучнік – земляробчая прылада для пракладкi мiжрадковых разор i акучвання бульбы. Больш архаiчная форма А.- сошка з жалезным нарогам i сiметрычнымi крыламi-«палiчкaмi». На ПнУ Беларусi бульбу акуч¬валi звычайна двурогай сахой, з якой здымалi палiцу. Часам палiцу або драўляны цурбан трохвугольнай формы замацоўвалi памiж сашнiкоў. Сучасны А.- жалезны, яго рабочая частка скла¬даецца з сiметрычнага лемяша i аваль¬ных крылаў, што расхiнаюцца па шырынi разоры; глыбiня разор рэгулюецца рычажным элементам на канц ... Прачытаць
Аладкі – традыцыйны мучны выраб. Муку замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай, сыроват¬кай. Пякуць на папярэдне змазанай тлушчам патэльнi у гарачым духу печы. Раней у святочныя i абрадавыя днi А. пяклi з пшанiчнай мукi вышэйшых гатункаў, у цеста дабаулялi яйкi, масла, соду або дрожджы; гатовыя А. палiвалi цёртым макам (часцей за ўсё на каляды), змазвалi маслам, мачалi ў растопленае сала (тук), смятану цi варэнне. А. былi пашыраны ў паўд.-ўсх., цэнтр. i зах. частцы Беларусi. Цяпер шырока р ... Прачытаць
Алькеж – памяшкан¬не ў дамах шляхты i магнатаў Белару¬ci 16 - пач. 20 ст., якое выкарыстоўвалася як камора, кабiнет або летняя спальня. Зрэдку абаграваўся грубкай або кaмiнaм. Спачатку А. не вылуча¬лiся з агульнага аб’ёму будынка (в. Дзе¬раўная Стаўбцоўскага, в. Лахва Лунiнецкага р-наў, г. п. Iўe). З 17 ст. пад уплывам стылю барока А. некаторых дамоў рабiлi ў выглядзе невялiкiх прыбудоў у сядзiбных дамах (г. п. Поразава Свiслацкага, г. п. Копысь Аршанскага, в. Заполле Пiнскага, в. Краснае Маладзечанскага ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.