РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 213
Аблавуха – традыцыйная мужчынская шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Аблавуху насілі на Беларусі да пачатку XX ст. Прачытаць
Аблога – неапрацаваная зямля; даўно не воранае поле, пакрытае дзірваном, травой. Прачытаць
Абложына – гл. арт. Аблога
Аблямоўка1 – Абшыўка краёў адзежы інш. матэрыяламі, традыцыйны спосаб упрыгожвання народнага касцюма. Аблямоўвалі жаночую і мужчынскую суконную і аўчынную вопратку, безрукаўкі, галаўныя ўборы, падолы спадніц, фартухоў. У наш час выкарыстоўваецца ў прамысловай вытворчасці. Прачытаць
Аблямоўка2 – Матэрыял, якім абмалёўваюць (тасьма, стужкі, шнуры, скура, і інш.). Прачытаць
Абманка – гл. арт. Прывой
Абоз – чарада фурманак, падвод з людзьмі, або паклажаю ў дарозе. Прачытаць
Абозня – халодная будыніна для хавання калёс, драбін, саней і інш. прылад. Прачытаць
Абора1 – Старадаўняя гаспадарчая пабудова для кароў. На Беларусі ў XVI – пач. XX ст. будавалі з бярвёнаў, брусоў, дыляў “у вянок” і “замётам у шулы”, а таксама з плеценымі з лазовых дубцоў сценамі, накрывалі часцей саломай. У заможных сялянскіх гаспадарках абора – вялікі хлеў. У фальварках аборы ўяўлялі сабой комплексы згрупаваных вакол прамавугольнага ў плане двара 4 – 8 хлявоў (з асобнымі варотамі ў кожным), злучаных адзін з другім у суцэльную забудову. Такі комплекс нярэдка злучаўся варотамі з падворк ... Прачытаць
Абора2 – гл. арт. Дзяннік
2009–2018. Беларусь, Менск.