РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 213
Абцугі2 – Драўлянае зацiскное паляўнiчае прыстасаванне, што выкарыстоў¬валася для выцягвання лiсоў з нор праз адтулiну, выкапаную у зямлi. Прачытаць
Абшчына – адна з форм сацыяльнай арганiзацыi людзей. Узнiкла у перша¬бытным грамадстве - спачатку склада¬лася з кроўных родзiчаў i характары¬завалася калектыўнымi вытворчасцю i ўласнасцю на сродкі вытворчасцi, поўнай роўнасцю яе членаў. Развiццё вытворчых aдносін, павелiчэнне пра¬дукцыйнасцi працы ў выніку грамад¬скага раздзялення працоўнай дзейнасцi, узнiкненне класаў i дзяржавы прывяло да паступовага распаду родавай А. У класавых дакапiталiстычных гра¬мадствах А. была адной з нiжэйшых сацыяльных ячэек, ... Прачытаць
Абшыванка – лодка, выдзеўбаная са ствала, з нашытымi для большай устой¬лiвасцi дашчанымi бартамi. У некато¬рых мясцовасцях А. называлi лодку, цалкам збiтую (сшытую) з дошак. Этымалогiя слова “А.” бярэ пачатак з глыбокай старажытнасцi, калi пры пабудове лодак дошкi не збiвалi цвiкамi, а сшывалi вiцамі, якiя працяг¬валi ў прасвiдраваныя адтулiны. А. была пашырана да 20 ст. пераважна на Падняпроўi (у наш час А. назы¬ваюць эвычайную дашчаную лодку). Прачытаць
Абыдзённік – ручнiк ці кавалак па¬латна, вытканы калектыўна жанчынамi сяла на працягу дня (ад усходу да заходу сонца) цi ночы. Лакальныя назвы абдзённiк, будзеннiк, абудзенаў¬ка. 3годна нар. вераванням беларусаў навiзна, а значыць асаблiвая чысцiня надавалi А. магiчную сiлу супраць засухi, граду, эпiдэмiй, эпiзаотыi i iнш. няшчасцяў. Ткалi яго у 2-4 ніты (дауж. 3-6 i больш метраў), зрэдку вышывалi. Вешалi на прыдарожныя крыжы, абносiлi вакол вёскi, праганялi праз разасланы А. дамашнюю жывёлу (часам caмi людз ... Прачытаць
Агароднікі – сяляне, якiя пасялялiся на невялiкiх участках аямлi i выкон¬валi пэўныя павiннасцi. Паводле “ Уста¬вы на валокi” 1557, А. надзялялi ўча¬сткамі зямлi па 3 мopгi i ссялялi ў вёскi па 10-20 двароў недалёка ад фальваркў. 3а надзел А. працавалi ў велiкакняжацкiх цi памешчыцкiх маёнтках 1 дзень у тыдзень без каня, а ix жонкi - 6 дзён за лета. У час валочнай памеры (канец 30-х г. 16 ст.¬сярэдзiна 17 ст.) у катэгорыю А. пераводзiлi i чэлядзь. У 18-1-й пал. 19 ст. А. звалiся жыхары бел. вёсак i мястэчак, ... Прачытаць
Аглоблі – канструкцыйны элемент гу¬жавых транспартных сродкаў або сабой пару жардзiн (часцей з бярозы), прымацаваных канцамi да пярэдняй вoci калёс цi да капылоў саней. Пры запрэжцы А. амацоўваюцца з дугой гужамі ад хамута i рэгулююцца па яе шырынi атосамі, для мацавання якiх на верхнix канцах А. з унутранага боку ёсць спецыяльныя металiчныя насечкi. У выязных экiпажах А. нярэдка мелi авальны выгін у сярэдняй частцы, што стварала больш прасторы для запрэ¬жанага каня. У сохах вiцебскага i ма-гiлёўскага ... Прачытаць
Аглядзіны – адзiн са звычаяў давя¬сельнага абраду - сватання. Лакаль¬ныя назвы агледзiны, разглядзiны, умо¬віны, дамовiны. Пасля першых (малых) запоiн, або малой гарэлкi, бацькi нявес¬ты са сваякамi ездзiлi да жанiха, каб агледзець яго гаспадарку i пазнаёмiцца з умовамі, у якiх будзе жыць ix дачка. Для таго, каб у сватоў склалася добрае уражанне пра жанiха, яго бацькi часам iшлi на падман: пазычалi ў суседзяў скацiну, пераварочвалi ўверх дном кадзi (кадушкi) i засыпалi дно жытам, каб зрабiць уражанне, што к ... Прачытаць
Агляды2 – гл. арт. Выглядзіны
Агляк – гл. арт. Гляк
Агнішча – адкрытая пляцоўка для распальвання і падтрымання агню. Лакальная назва агмень. Вядома з ранняга палеаліту. У познім палеаліце А. абклададі камянямі, часам абмазвалі глінай. У многіх народаў А. лічылася свяшчэнным месцпм жылля, іграла важную ролю ў сямейных абрадах абшчыны. І ў больш позні час А. служыла для вытворчых паірэб: у кавальскай справе, пры абпальванні ганчарных вырабаў і інш. У фальварках размяшчаліся ў кухнях, броварах і інш.; былі мураваныя або абкладваліся дрэвам. У ўсх. – слав. Нар ... Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.