РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 213
Агоўская размалёўка – вiд на¬роднай творчасцi, пашыраны ў вёсках Агова, Опаль Іванаўскага, Здзiтава, Жорпаўка, Спорава Бярозаўскага, Крамно Драгiчынскага р-нау ў канцы 19 ст.- 1960-х г.; традыцыйнае аздаб¬ленне алейнымi фарбамi мэблi, дыва¬ноў, шкляных пано-“карцiнак”, рамак для фотаздымкаў, тканiн для ўпрыго¬жвання iнтэр'ера хаты i iнш. Выкон¬валася на дрэве, шкле, палатне, цыpa¬це, паперы. Асаблiвай жывапiснасцю i хараством сакавiтай палiхромнай размалёукi, гармонiяй дэкору i формы вылучаюцца агоўскiя куфры. Разм ... Прачытаць
Агоўскія куфры – назва куфраў, вырабаў народных майстроў з в. Агова, Опаль Iванаўскага, Крамно, Заверша, Хомск Драгiчынскага р-наў. Промысел узнiк у пач. 20 ст., poсквіту дасягнуў у 1950-я г. Паводле канструкцыi тра¬дыцыйныя А. к.: прамавугольная скры¬ня памерам прыкладна 110Х80Х60 см э пукатым векам, на 4 металiчных цi драўляных колцах, з 2 ручкамi па баках. У пач. 20 ст. ix фарбавалi у адзiн колер, акоўвалi палосамi бляхi. У 1920-30-я г. пярэднюю сценку i века багата размалёўвалi (свабодная размалеўка цi пры ... Прачытаць
Агульнiк – гл. арт. Бабка2
Адаптацыя – прыстасаванне чалавека або этнiчнай групы да клiматычных, геаграфiчных, сацы¬яльна-эканамiчных, культурна-бытавых i iнш. умоў жыцця, што ўплывае на станаўленне пэўнага ладу жыцця, псiхалогii, культуры. Пачатковы этап аб’яднальных этнiчных працэсаў. Вы¬значаецца дзейснай, актыўнай прыро-дай чалавека, яго мэтамi, сацыяльнымi нормамi, спосабамi ix дасягнення i санкцыямi за парушэнне гэтых норм. Сродкамi А. выступаюць мова, калектыўныя традыцыi, абрады, звычаi, якiя залежаць ад узроўню развiцця кул ... Прачытаць
Адвал – частка сахі, плуга, акучніка. Іншая назва – паліца. Гл. у арт. Саха. Прачытаць
Адведкі – наведванне парадзiхi пасля родаў; традыцыйны звычай радзiннай абраднасцi. Лакальныя назвы водведы, адведзiны, провiдкi, наведы. У А. iшлi звычайна жанчыны (суседкi, сябpоўкi, сваячкi парадзiхi) без запрашэн¬ня ўсе разам цi паасобку у першыя 2-3 днi (на Палессi - у два тыднi i болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзiсе i яе сям'i у дамашнiх кло¬патах. Паводле норм звычаёвага права, у А. нельга было iсцi з пустымi рукамi, таму жанчыны неслi з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла, на Палесci - ... Прачытаць
Адверніцкая гаворка – адна з разнавiднасцей умоўных моў. Была пашырана на усёй усх.-слав. тэрыторыi. Ею карысталiся прадстаўнiкi розных сацыяльных груп: гандляры, paмеснікi, жабракi i iнш. Мае даўнюю гiсторыю. Галандскi падарожнiк Icaaк Маса зазначаў, што чуў яе ад удзельнiкаў сялянскага паўстання пад кiраунiцтвам І. І. Балотнiкава (1606-07), сярод якiх быў i паўстанцкi атрад з Беларусi. Ад iнш. умоўных моў адрознiвалася выкарыстаннем выключна агульнаўжывальных слоў, семантыка якiх наўмысна зацямнялася рознымi маскiр ... Прачытаць
Адзеньне – няма Прачытаць
Адлеўнік – гліняны гаршчок невялікага аб’ёму. Звычайна ў яго адлівалі ежу, што бралі з сабой у час сенакосу ці жніва. Для зручнасці два А., пастаўленыя адзін на другі, абвязвалі ручніком (трапкачом). Былі вядомы на ПнУ Беларусі да 1930 – х г. Прачытаць
Адліў – вузкі на ўсю шырыню хаты застрэшак, які навісае над тарцовай сцяной, засцерагаючы яе ад атмасферных ападкаў. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.