РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 213
Абора3 – Выгараджаны на выпасах загон для жывёлы. Прачытаць
Абора4 – вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы. На Палессі вяровачныя аборы часта фарбавалі ў чорны колер (іншы раз звівалі з чорнай шэрсці); “Цяцёрка ў чорных аборках” – казалі пра сялянскую франціху. На Маларытчыне вядомы аборы з конскага воласа. Абора працягвалася (забарсвалася) праз вушкі лапця (забарсні), абкручаная анучай ступня зацягвалася аборай у пад’ёме і закручвалася накрыж да сярэдзіны галёнкі (на Пн Беларусі мужчыны карысталіся кароткімі аборамі, якія закр ... Прачытаць
Абрадавае печыва – Пяклі да сямейных і каляндарных свят і абрадаў – ім сустракалі і частавалі гасцей, яго неслі ў поле, ідучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі свойскай жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам-павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі на смак, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне захавалася старажытная назва такога пірага – скрушок). На вяселле а ... Прачытаць
Абрадавая паэзія – фальклорныя творы, што суправаджалі сямейныя і каляндарна-земляробчыя абрады; неад’емная частка духоўнай культуры народа. Паводле тэматыкі і прызначэння падзяляецца на сямейна-абрадавую паэзію і каляндарна-абрадавую паэзію. Характарызуецца багаццем зместу, разнастайнасцю і дасканаласцю формы. Акрамя песень уключае прыказкі, прымаўкі, рацэі-прыгаворы, віншаванні-зычэнні і інш. У значнай меры прадвызначае адметнасць бел. фальклору, яго агульнакультурную эстэтычную каштоўнасць. Узнікла ў першабытны ... Прачытаць
Абрадавы касцюм – адзін з важных кампанентаў традыцыйнай і сучаснай абраднасці беларусаў. У шырокім сэнсе ўключае адзенне, галаўны ўбор, абутак, упрыгожанні і інш. асесуары, што прызначаюцца для нашэння ў час пэўнага абрадавага дзеяння (гл. Абрады). Характар абраду вызначаў матэрыял і тэхнічныя сродкі выканання касцюма, мастацкае аздабленне, асаблівасці апранання, нашэння, распранання. Абрадавы касцюм цесна звязаны з духоўным жыццём народа, з яго звычаямі, рэлігійна-магічнымі, эстэтычнымі ўяўленнямі. Абрадав ... Прачытаць
Абрадавыя стравы – Гатавалі да пэўных сямейных або каляндарных свят і абрадаў. Старажытныя традыцыйныя А. с. – каша, бліны, аладкі, хлеб і інш. – выконвалі знакавую функцыюі звычайна суправаджалі магічныя абрадавыя дзеянні. Каша з цэлага зерня (ячменнага і інш.) – неад’емная частка радзіннага, вясельнага, памінальнага, каляднага, жніўнага абрадаў. Цэнтр. месца ў святкаванні радзін адводзілася бабінай кашы. На другі дзень вяселля кашу падносілі маладой (гл. Салодкая каша). На памінкі варылі салодкую ячную кашу, яку ... Прачытаць
Абрадавыя тканіны – адзiн з матэрыяльных атрыбутаў традыцыйнай абраднасцi беларусаў. У якасцi А. т. выкарыстоўвалi даматканыя, фабрычныя тканіны i разнастайныя вырабы з ix (прадметы адзення, ручнiкi, абрусы, посцiлкi i iнш.). Маглi быць тканіны, спецыяльна вырабленыя ддя пэўнага абраду (гл. Аброчныя тканіны), i прадметы штодзённага цi святочнага ўжытку, што набывалi абрадавую функцыю толькi ў пэўным абрадзе. Характар абраду вызначаў абставiны, час i спосаб вырабу тканіны (гл. Абыдзённiк), наяўнасць цi адсутнасць дэ ... Прачытаць
Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сiмвалiчна выражаюць i замацоўваюць адносiны людзей да прыроды i памiж сабою, ix паводзiны ў важных жыццёвых ciтyaцыях, якiя сiстэматычна паўтараюцца. А. – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымлiваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфiчнага, драматычнага, дэкаратыуўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзiлiся ў першабытным грамадстве, калi людзi iмкнулiся заклiканнямi ўздзейнiчаць на незразумелыя iм з’явы прыроды. Былi звязаны з гаспа ... Прачытаць
Абраканыя тканiны – гл. арт. Аброчныя тканіны
Абракоўныя тканiны – гл. арт. Аброчныя тканіны
2009–2018. Беларусь, Менск.