РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 213
Бабылі – катэгорыя збяднелых беззя¬мельных сялян у 16-19 ст. Назва перайшла з Рус. дзяржавы. Большасць Б. жылi ў вёсках, некаторыя - у гарадах i мястэчках, займалiся рамяством, дробнымi промысламi, наймалiся на розныя работы. Многiя (напр., халупнікі) мелi ўласную хату (халупу), невялiкую колькасць жывёлы. Iншыя займалi камору або кут у чужых дамах i называлiся каморнікамі, кутнікамі. Тэрміны «Б.», “кутнікі” найбольш пашы¬раны на У. Беларусi, тэрмiн «каморнiкi» - на 3. Асноўнай павiннасцю Б. была бабыльш ... Прачытаць
Багатнiк – гл. арт. Багач1
Багатуха – гл. арт. Багач1
Багатыя дзяды – дзень памiнання продкаў. Прачытаць
Багач1 – старадаўняе земляробчае свята, што спраўлялi пасля заканчэння жнiва. 3 пашырэннем хрысцiянства Б. быў прымеркаваны да свята нараджэння божай мацi (8 верасня с. ст.), якая лiчылася заступнiцай ураджаю. Быў важным момантам у нар. земляробчым календары: у гэты час заканчвалi ворыва зяблiва i пачыналi сяўбу азiмых -«Прыйшоў багач - кiдай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Свята мела абшчынны характар i бытавала ў бел. вёсцы да канца 19 ст. (пераважна на Гродзеншчыне i Паўн. Палессi). Прачытаць
Багач2 – Ciмвал свята Б.- сявенька з жытам цi пшанiцай i ўстауленай васковай свечкай (жыта вымалочвалi з першага зажыначнага снапа i зносiлi па жменьцы з кожнага двара). 3 Б. абходзiлi ўсе двары ў вёсцы, а на заканчэнне зганялi на выгане статак i абносiлi вакол яго Б. Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкaў урачыстага абходу). Паводле нар. павер’яу, Б. павiнен быў забяспечыць дому багацце i шчасце. Прачытаць
Багданька – iмя, якое давалi дзiцяцi да таго часу, пакуль яго ахрысцяць у царкве i дадуць «сапраўднае» iмя. Рабiлася гэта з мэтай засцерагчы дзiця ад «злых ciл». У наш час такі звычай амаль знік. Прачытаць
Багор1 – прылада для падцягвання бярвёнаў у вадзе на сплаве; шост з вострым металiчным наканечнiкам, ад якога адгалiноўваецца тaкi ж востры крук. Выкарыстоўваецца ў плытагонстве, пры тушэннi пажару i iнш. Прачытаць
Багор2 – Традыцыйная рыбалоўная прьлада; дрэўка з адным або двума металiчнымi крукамі на канцы. Прызначаўся для лоўлi рыбы ў палонках: рыбак падводзiў пад рыбiну крук, рэзкiм рухам падчэплiваў яе i выкідваў на лёд. Быў характэрны для рыбалоўства на Паазер’i. У наш час лоўля Б. забаронена. Прачытаць
Багоўня – гл. арт. Бажніца
2009–2018. Беларусь, Менск.