РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 213
Асмол – хваёвая cыpaвiнa для смалакурэння. Лепшым лiчыўся спелы пнёвы А.- карчы старых хвой, што пра¬ляжалi у зямлi 5-6 гадоў. Выкары¬стоўвалi i менш якасны стваловы А. ¬нiжнюю частку сасны (калода даўжынёй 1 м i больш). Нарыхтоўка А. была промыслам сялян лясных вёсак. На-рыхтоўвалi яго вясной i ўвосень, у вольны ад палявых работ час. Пнi кар-чавалi з дапамогай жалезнай (на Палессi - драўлянай, абабiтай жалезам) лапаты, сякеры i доўгага бервяналагi. Прасушаныя карчы расколвалi, збiралi ў кучы, потым зво ... Прачытаць
Асначы – назва рабочых на суднах, а таксама плытагонаў. Прачытаць
Аснова – падоужныя ніткi ткaнiны. У xaтнiм ткацтве найбольш пашырана А. з iльняной пражы. Для дэкара¬тыўных ручнiкоў, настольнiкаў, нава¬лачак, посцiлак, жаночых кашуль, нaмiтaк выкарыстоўвалi тонкую ку¬жэльную пражу. Для вырабу верхняга i мужчынскага паяснога адзення, тка¬нiн утылiтарнага прызначэння (радзю¬жак, ручнiкоў-уцiральнiкаў i iнш.) А. служыла зрэбная, больш грубая (абдзiркавая) пража. Суконныя нiткi ў якасцi А. выкарыстоўвалi рэдказвычайна для вырабу андаракоў i сукна. У сучасным ткацтве для ... Прачытаць
Асоўка – гл. арт. Асінаўка
Асочнікі – сяляне-слугi, галоўным абавязкам якiх была ахова пушчаў вялiкага князя цi буйных феадалаў, нагляд за звярынымi пераходамi i оступaмi, падрыхтоўка i ўдзел у паляваннi, нарыхтоўка для панскага двара пэўнай колькасцi дзiчыны. Вядомы з 14 ст. Жылi каля пушчаў у асобных вёсках i на хутарах, вызвалялiся ад паншчыны i грашовых падаткаў, аднак удзель-нiчалi ў ваенных паходах. 3а службу атрымоувалi 2 валокi зямлi, якiя не абкладвалiся падаткамi. 3 заняпадам паляўнiцтва, масавай высечкай лесу, развiццём л ... Прачытаць
Астраўе – гл. арт. Астроўкі
Астрова – ялiна з абсечанымi не да канца галiнамi (на месцы абламаных сукоў высякалi прыступкi), па якiх узлазiлi на дрэва для догляду пчол. Лакальныя назвы астрога, aстроўкi. 3вычайна ссякалi блiжэйшую ялiну так, каб яна падпiрала дрэва з борцю або датыкалася да краю подкура з калодамi. У наш час сустракаецца рэдка. Прачытаць
Астрог – стараж. абарончая канструкцыя ў выглядзе суцэльнай сцяны з вертыкальна або нахiлена ўкапаных у зямлю завостраных зверху бярвёнаў вакол замка, гарадзiшча, пасада. На Беларусi вядомы з часоў жалезнага веку, пашыраны ў абарончым будау¬нiцтве 9-14 ст. У драўляных замках 16-18 ст. выцеснены гароднямi i тэра¬caмi, але выкарыстоўвалiся на менш важных участках абароны i пры не¬абходнасцi хутка збудаваць абарончую сцяну. Вядомы ў замках Вiцебска, Полацка, Мазыра, Mінскa, Рагачова i iнш., таксама як агара ... Прачытаць
Астрога – гл. арт. Вершаліна
Астроўкі – тып азярода, ў якiм вертыкальна ці нахiлена пастаўлены адна да адной жэрдкi з абрубкамi сукоў. Служыць для дасушвання на сонцы i ветры збажыны, сена, бульбоўнiку i iнш. Пашыраны ў цэнтр. раёнах Беларусi. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.