УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
|
Рабінавая ноч
– навальнічная ноч, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета (у спасаўку, паміж Ільёй ці Барысам і вялікай прачыстай або паміж вялікай і малой прачыстымі). На працягу ўсёй Р. н. неба сатрасаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме страшэнны вецер, узнікаюць віхоры. Згодна з нар. павер’ямі ў гэтую ноч з пекла на свет выходзілі ўсе злыя сілы, якія нібыта спраўлялі сваё галоўнае гадавое свята. Паводле адных меркаванняў, у Р. н. розная нечысць страшыла хрышчоных людзей, паводле другіх – ...
Прачытаць
|
Рагатка
– звычай перагароджваць дарогу вясельнаму поезду з мэтай атрымаць выкуп за маладую Рабіць Р. мог кожны на дарозе, па якой малады вёз маладую да вянца, ад вянца і ў сваю хату. У якасці выкупу дзеці атрымлівалі цукеркі, паясы, каравайныя шышачкі, моладзь – пірагі і грошы, пажылыя – гарэлку, пірагі, закуску і інш. Дарогу перагароджвалі шнурам, вяроўкай, жэрдкай ці рабілі браму з укапаных абапал дарогі бярозак са звязанымі верхавінамі. Ставілі накрыты белым абрусам стол, клалі на яго хлеб-соль, ставіл ...
Прачытаць
|
Рагожны мех
– гл. арт. Куль2
|
Рагулька
– прыстасаванне для сушкі посуду. Рабілі Р. з суцэльнага ствала невял. Хвоі, з якой здымалі кару, але пакідалі крыху пакарочаныя сукі. На сукі вешалі сушыцца вымытыя жбаны, глякі, вёдры і г. д. Р. ўкопвалі ў зямлю непадалёк ад уваходу ў хату. Пашырана на Палессі, Падняпроўі. У наш час Р. часам робяць з укапанай у зямлю жэрдкі, да якой накшталт сукоў прыбіваюць кароткія калкі.
Прачытаць
|
Радаўніца
– язычніцкае веснавое свята ўсходніх славян, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памерлых. Памінальны абрад адбываўся непасрэдна на могілках у аўторак на “правады” (паслявелікодны тыдзень). На Р. кожная сям’я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзілі ў парадак магілы блізкіх. Расцілалі на насыпе абрус і пачыналі памінальную трапезу, якая нагадвала стараж. язычніцкую трызну. Крыху стравы (фарбаваныя яйкі, куццю, мяса і інш.) і гарэлкі пакідалі “для мёртвых ...
Прачытаць
|
Радно
– тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна.
Прачытаць
|
|
|
|