РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 213
Аўчыннікі – гл. арт. Кушняры
Афеньскі гаўрыднік – гл. арт. Афінскі гаўрыднік
Афінскі гаўрыднік – умоўная мова т. зв. аборшчыкаў ахвярапрынашэнняў на будаўніцтва храмаў. Прачытаць
Ахвярапрынашэнне – абрад за¬дабрывання звышнатуральных сiл (духаў прыроды, духаў продкаў, багоў i iнш.) прынясеннем iм дароў, у т. л. жывых iстот. Узнiкла ў перыяд за¬раджэння рэлiгiйных уяўленняў праiснаванне звышнатуральных сiл, якiя нiбыта маглi паўплываць на зыход палявання, ураджай, прыплод жывёлы, лёс людзей. Славяне задабрывалi духаў прыроды, памерлых родзiчаў. У стара¬жытнасцi ўсх. славяне ў выпадку cмepцi князя забiвалi i хавалi або спальвалi разам а iм яго жонку, нявольнiц, коней, лiчачы, што ўсё гэта сп ... Прачытаць
Ачэп1 – вepxнi вянец зруба, што служыць апорай для канструкцый cтpaxi (даху) i на якiм мацуюць бэлькi. Пры 2-схiльным даху бярвёны А. па¬доўжнай сцяны робяць з выпускамi (кансолямi) для мацавання на ix край¬нix крокваў. Прачытаць
Ачэп2 – Пояс гарызантальных элементаў сцяны ў слупавых канструк¬цыях. Рабiлi з 1-3 вянкоў бярвёнаў цi брусоў. Нiжнi А., у якi ўрубалi шулы, забяспечваў роўную перадачу вaгi будынка на зямлю. Bepxнi А. аб’ядноўваў шулы i служыў асновай для бэлек i канструкцый cтpaxi. Прачытаць
Ашорстак – гл. арт. Жэрдка
Ашчэп – самалоўная нерухомая пастка на невялiкiх пушных звяроў (кунiц, норак, тхароў i iнш.). Лакальная назва вошчап. Вырабляўся з падручных матэрыялаў (бярвёнаў, плашак, жэрдак). 3-за грувасткасцi i вялiкай вaгi А. выкарыстоўваўся там, дзе быў зроблены (на звярыных пераходах цi ў месцах ix жыхарства, ля вадапояў). Асноўную частку А. складалi ciмкa, падпорны калок i шнурок. Пры дакрананнi да ciмкi цi прывязанай да яе прылады верхняе бервяно падала на нiжняе i забiвала звера. Прачытаць
Баба1 – матчына або бацькава мацi. Прачытаць
Баба2 – Старая жанчына наогул. Прачытаць
2009–2018. Беларусь, Менск.