РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Важніца
Тып старадаўняй пабудовы ў гарадах i некаторых мястэчках Вял.кн. Лiтоўскага, дзе вымяралася прывезенае на продаж купцамі збожжа i iнш тавары. Уяўляла сабой 1-павярховы мураваны цi драўляны будынак, накрыты 2- або 4-схiльным дахам. Унутры вылучалiся 2 памяшканнi: уласна В., дзе захоўвалiся гарадская вага і меры, i мернiца, дзе ўзважвалi i вымяралi тавары. На Беларусi ў 16-18 ст В. iснавалi ва ўcix значных гapaдах; звычайна на гандлёвых плошчах, часам блакiравалiся з ратушамi i гандлёвымі paдaмi. Часам В. будавалi на галоўных дарогах у комплексе з брамамi i таможнямi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.