РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валашчане
 
(Валашане)
Жыхары воласцi, сяляне. У сярэднявеччы на тэр. Беларусi - сяляне-абшчыннiкi пэўнай aкpyгi з цэнтрам у пагосце цi воласцi (княжацкi ўдзел або дзярж. землi, што былi ў прыватным уладаннi). У 14-16 ст. тэрмiн "B." ужываўся для вызначзння насельнiцтва воласцi (у супрацьлегласць гарадскому - мяшчанам). У 2-й пал. 16 ст.- пач. 20 ст. В.- сельскае насельнiцтва адміністpaцыйна-тэрытарыяльных адзiнак - валасцеЙ. На этнанiмiчным узроўнi паняцце В. адпавядала назве цзнтр. пасялення воласцi (свiслачане - мяст. Свiслач Свiслацкай вол., асвейцы - мяст. Асвея Асвейскай вол.) цi паняццю тутэйшыя, тубыльцы; жыхары iнш. валасцей - чужаволaсцЫ. Гэта аддюстроўвала лакальны ўзровень самасвядомасцi сельскага насельнiцтва, вузка тэрытарыяльны арэал аб’яднальных этнiчных працэсаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.