РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валюшня
 
(Валюш, Сукнавальня, Фолюш)
Вытворчая пабудова для валення сукна, лямцу. Звычайна прамавугольны ў плане 1-павярховы драўляны будынак, накрыты 2-схiльным або вальмавым дахам з дранiцы, саломы. В. дзейнічалi па прынцыпу вадзянога млына, у якiм замест жорнавых паставоў выкарыстоўвалi ступы з таўкачамi, дзе выраблялi сукно. Асноўны рабочы орган - вадзяное кола, якое рухала таўкачы. На Белаpyci вядомы з 16 чт. (Нясвiж, г. Давыд - Гарадок Столiнскага, в. Ленiна Горацкага, Цiмкавiчы Капыльскага р-наў i iнш.), iснавалi пераважана ў буйных фальварках, часта належалi мяшчанам. Звычайна будавалiся на рэках, праточных азёрах, балотах, сажалках. У 20 ст. на В., акрамя вадзянога кола, выкарыстоўвалi паравы pyxaвiк i электрапрывод. У вёсках шырока бытавалi ручныя В. - своеасаблiвыя cтaнкi (пераносныя на падстаўцы або стацыянарныя на ножках), на якiх валялi сукно. Змочанае ў гарачай вадзе сукно клалi на рабрыстую паверхню i раскатвалi яго рабрыстай дошкай, якую за ручку цягалi 2-4 работнiкi. Выйшлi з ужытку В. у 1930-я г.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.