РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вампір
 
Паходжаньне: франц. vampire, ням. Vаmpir
У старадаўнiх павер’ях беларусаў i iнш. славянскiх народаў - мярцвяк, якi ноччу выходзiць з магiлы, каб шкодзiць людзям (смактаць кроў, душыць, iрваць на часткi i г. д.). Паводле нар. фантазii, прыкметныя рысы В.тоўстыя (раздутыя) губы i тонкi, востры, як змяiнае джала, язык. У нар. вераваннях вобраз В.- увасабленне страху прымхлiвых людзей перад памерлымi чараўнiкамi i чараўнiцамi (стараж. славяне нават прыносiлi В. ахвяры). Страцiў рэлiгiйнае значэнне ў 2-й пал. 19 - пач. 20 ст. Уяўленне аб В. адлюстравана ў бел. фальклоры (казках).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.