РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Верашчака
 
(Мачанка)
Традыцыйная страва, род мачання да бліноў. Абавязковыя кампаненты верашчакі – кавалачкі свінога сала і мяса, свіная рабрына, кавалкі каўбасы, духмяныя прыправы. Верашчака заўсёды падкалочваецца мукой. Мае розныя варыянты прыгатвання: сала, каўбаса, рабрына падсмажваюцца на патэльні, потым туды ўліваецца падкалота (мука, рэдка разведзеная вадой), дадаюцца духмяныя прыправы, усё разам варыцца або пячэцца ў печы (Лагойшчына, Магілёўшчына, Тураўшчына); сала, каўбаса і інш. варацца, потым страва падкалочваецца мукой, часам пярэдне падсмажанай (Гродзеншчына, Цэнтр. і Усх. Палессе). Верашчаку рабілі на бурачным або хлебным квасе (Вілейшчына, некаторыя раёны Гродзеншчыны). Часта была святочнай стравай. У некаторых раёнах Зах. Палесся з салам, рабрынаю, каўбасою варылася юшка (мукой не падкалочвалася), якая спажывалася на першае як рэдкая страва, а вкрашчакай называлі вараную свежыну (пячонку, сала, мяса) у той вечар, як заб’ць парсюка. Тады сама вячэра называлася верашчакай. У наш час верашчака пашырана на ўсёй Беларусі пад назвай мачанка.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.