РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вершаліна
 
(Астрога, Валакуша3, Сукаватка)
Старыжатная цяглавая прылада для апрацоўкі глебы: найбольш архаічны тып бараны. Рабілі з верхавіны елкі, сукі якой абсякалі на адлегласці 40 - 60 см ад ствала і завострывалі іх. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі. В. цягнуў звычайна адзін конь ці вол. Ужываліся на падсечным (агнявым) земляробстве. На лясных лядах, дзе аставался шмат пнёў і каранёў, В. была асноўнай земляробчай прыладай, што сумяшчала ў сабе функцыі бараны і сахі. У сельскагаспадарчай практыцы беларусаў эпізадычна сустракаліся ў сярэдняй паласе Беларусі і на Усх. Палессі да пач. 20 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.