РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Воз2
Павозка разам з грузам. У нар. вытворчай практыцы служыў адзінкай вымярэння транспартных грузаў (воз сена, воз дроў, гною і т.п.). Яго сярэднія памеры фіксаваліся нар. традыцыяй і адпавядалі грузазмяшчальнасці таго ці інш. тыпу транспартнага сродку і цяглавай сіле ("воз, як каню павезці").
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.