РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вулей
Штучнае жытло для пчалінай сям'і, зробленае чалавекам. Слова "В." паходзіць ад лексемы "олекъ", упершыню пісьмова зафіксаванай у значэнні "пустая борць" у кароткай рэдакцыі "Рускай праўды" ("Праўдзе Яраслава"). Гісторыя развіцця В. ахоплівае некалькі тысячагоддзяў. Пра ўтрыманне ўсх. славянамі пчол у драўляных В. сведчаць запісы арабскіх падарожнікаў (10 ст.), якія параўноўвалі іх з цэбрамі і збанамі. На Беларусі першым штучным жытлом пчалінай сям'і была борць, а першым пераносным неразборным В. - калода. Выкарыстанне плеценых саламяных вуллёў і В. з лазымалакіты (гл. Лазавік) не мела значнага пашырэння. Вынаходства разборнага рамовага вулля - паваротная вяха ў рацыянальным утрыманні пчол. Рамавыя В. вядомы на Беларусі з 19 ст. і паклалі пачатак пераходу да рамовага пчалярства. У наш час на грамадскіх і аматарскіх пчальніках выкарыстоўваюцца разнастайныя мадэлі В. (захаваліся нават калодныя В.). У апошнія гады найбольш пашыраны ўматкорпусныя В. і лежакі на 16 і 24 рамкі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.