РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выбарнае ткацтва
Тэхніка народнага ткацтва. Бытавала ў канцы 19 - пач. 20 ст. пераважна на Гомельшчыне і Віцебшчыне. У народзе В. т. звычайна называюць перабіраннем. Для выбарных тканін характэрны рэльефны ступенчата - геаметрычны арнамент, утвораны насцілам узорнага ўтку на фонавае палатно. Па тэхніцы выканання В. т. падобна на двухуточнае бранае ткацтва: узор перабіраецца на дошчачку - бральніцу і кожны атрыманы зеў фіксуецца спецыяльнымі матузкамі (паўнітамі) ззаду нітоў. Аднак у В. т. ўзорны ўток закладваецца не па ўсёй шырыні тканіны, а асобнымі ўчасткамі (выбарна), што дае магчымасць больш свабодна кампанаваць узорныя элементы і рабіць больш разнастайнымі іх колеравую гаму. В. т. упрыгожвалі ручнікі, кашулі, андаркі ( у залежнасці ад прызначэння тканін выкарыстоўвалі самапрадзеныя льняныя, а таксама пакупныя ніткі). Віцебскія ручнікі ткалі з выкарыстаннем чырвоных, сініх, жоўтых, чорных, зялёных нітак, для тканін Гомельшчыны характэрна спалучэнне белага, чырвонага і чорнага колераў.
Выбарнае ткацтва.
Натыканьне вузору ў выбраным ткацтве (правы бок тканіны).
Натыканьне вузору ў выбраным ткацтве (левы бок тканіны).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.