РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячэрнікі
Вясельныя чыны з боку маладой, якія везлі пасцель і пачастунак пасля ад’езду маладых з дому маладой. На дарогу яе бацькі давалі В. гарэлку і абавязкова засмажанага пеўня, якімі В. частаваліся ў дарозе, спыняючыся сем разоў. Пры ўездзе ў двор маладога В. прад’яўлялі так званы “пашпарт” – кварту гарэлкі ( выкуп, без якога іх бы не прапусцілі). Іх сустракаў малады, садзіў за стол і частаваў. Пасля першай шлюбнай ночы В. паказвалі ўсім шлюбную кашулю маладой, завівалі маладую ( тады яны называліся завівальніцамі; гл. Завіванне). У некаторых мясцовасцях Беларусі два апошнія дзеянні выконвалі не В., а прыданыя, якія прыязджалі пазней, пасля В., або назаўтра ( В. стараліся не пусціць прыданых у двор да маладога, патрабуючы выкуп). Затым В. лавілі курэй, гатавалі з іх ежу і частавалі прыданых.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.