РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гара
 
(Гарышча)
Прастора паміж верхам столі і схіламі страхі ў традыцыйнай сялянскай хаце. Выкарыстоўваецца для захавання хатняга начыння, садавіны; на Г. падвешваюць вяленыя каўбасы, кумпякі, сухія сыры і інш. У летні час тут можна спаць. Асвятляецца праз аконца ў шчыце франтона. Падымаюцца на Г. па драбінах з сенцаў ці з каморы, зрэдку – знадворку. Г. адыгрывае вял. Ролю ў стварэнні спрыяльнага мікраклімату ў хаце: памагае захоўваць цяпло ўзімку і, наадварот, засцерагае ад перагрэву ў гарачыню.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.