РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гарлач
Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай “кринъ”. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана. Прапорцыі сілуэта Г. маюць мясцовыя адрозненні: на ПдЗ пераважаюць з аб’ёмным тулавам, на У – падоўжаныя, зграбныя па абрысах, на ПнЗ – слабапрафіляваныя з шырокім горлам. Найбольш ярка лакальныя асаблівасці выяўляюцца ў мясцовых назвах: на Падняпроўі і ў сумежных з ім паўд. – ўсх. Раёнах Падзвіння – гарлач, на 3 – стаўбун, на ПнУ Падзвіння – жбан, на Палессі, у зах. р-нах Цэнтр. Беларусі – гладыш, ладыш, у паўн.-зах. раёнах – збан, паралельна ўжывалася назва берасцень (звязана з даўняй традыцыяй аплятаць Г. стужкамі бяросты). Выраблялі Г. гартаваныя, чорназадымленыя і паліваныя. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейна – хвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.
Гарлачы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.