РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гбала
 
(Баба7, Бгала)
Прыстасаванне для гнуцця дуг, палазоў, абадоў для колаў. Уяўляла шаблон па форме дугі ці полаза, высечаны ў калодзе або зроблены на сцяне пабудовы (баба). Для гнуцця абадоў выкарыстоўвалі звычайна круглую калоду з жалезным круком, вертыкальна ўкапаную ў зямлю. Падрыхтаваны для гнуцця матэрыял папярэдне распарвалі ў хатніх печах, лазнях ці спецыяльных парнях.
Гбала для гнуцьця дуг і палазоў. Вёска Прусы Старадарожскага раёна.
Гбала для гнуцьця дуг. Лагойск.
Гбала для гнуцьця абадоў. Вёска Прусы Старадарожскага раёна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.