РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гладзь
Від вышыўкі. Паводле спосабу выканання вылучаюць Г. лікавую і адвольную, 1- і 2-баковую, па суцэльнай і па ажурнай тканіне. Кашулі, фартухі, ручніковыя галаўныя ўборы здаўна вышывалі 2-баковай лікавай прамой і касой Г. (насціланне, высціланне). Арнамент з простых геаметрычных фігур (васьміпялёсткавыя разеткі, зоркі, крыжыкі, ромбы, трохвугольнікі) вышывалі паралельнымі шыўкамі па лініі ўтку, асновы або па дыяганалі. Адзін з традыцыйных прыёмаў вышыўкі – аднабаковая лікавая Г., якой аздаблялі тканіны ў Капыльскім і Клецкім р-нах. Яе вышывалі шчыльнымі гарызантальнымі альбо вертыкальнымі радкамі, у якіх роўныя па даўжыні шыўкі накладваліся ў шахматным парадку. Для вышыўкі лікавай Г. выкарыстоўвалі чырвоныя, белыя, чорныя, баваўняныя ніткі. Адвольнай (нялікавай) Г., больш позняй па паходжанню, аздаблялі жаночыя безрукаўкі, хусткі, суконную і аўчынную вопратку, ручнікі, абрусы (у арнаменце пераважалі рознакаляровыя раслінныя ўзоры). У наш час Г. вышываюць сурвэткі, ручнікі, абрусы, навалачкі і інш.
Вышыўка лікавай гладзьдзю (фрагмэнт рукава). Пасёлак Калініна Чачэрскага раёна. 1920-я гг.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.