РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гуканне вясны
Старажытны язычніцкі абрад; першае па часе вяснавое свята. У асобных месцах пачыналася 1 сакавіка с. ст. (на хрысціянскае свята Аўдакеі), усюды – з 25 сакавіка на благавешчанне). Удзельнікі абраду выходзілі на высркае месца (горку, бераг ракі, возера, куды звычайна збіралася моладзь), раскладалі вогнішчы ( на Магілёўшчыне палілі ўсякае смецце – ачышчалі зямлю, на Гомельшчыне запаленае кола на плыце пускалі па рацэ – водгалас культу сонца), спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, якія выконвалі магічную функцыю (“Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць”). У свята Г. в. пранік і культ расліннасці: ушанаванне бярозы (звычай кідаць на бярозу кастрыцу і інш.). Сляды аграрна-магічнай функцыі хлеба захаваліся і ў печыве, якое рабілі ў вяглядзе птушак ( жаўрукоў, буслоў; гл. Галёпы). З хлебам звязаны і звычай закопваць у зямлю гаршчок кашы – своеасаблівая ахвяра зямлі. Сярод інш. дзеянняў абрадавага характару – гушканне на арэлях, звычай “заскоквання”, “затанцоўвання” вясны (на Салігоршчыне), абход двароў. Паступова абрад Г. в. ператварыўся ў прыгожае свята, забаву моладзі і ў такім выглядзе дайшоў да нашых дзён.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.