РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Даведкі
 
(Выведы, Допыты, Пярэпыты)
Перадвясельны абрад. Перад сватаннем, каб быць упэўненым у згодзе дзяўчыны і яе бацькоў прыняць сватоў, бацькі хлопца пасылалі да дзяўчыны з хлебам і соллю старую сваячку або каго-небудзь з іншых блізкіх пажылых людзей; часм адпраўляліся маці або сам хлопец. Д. рабіліся патаемна, каб у выпадку адмовы дзяўчыны пра гэта ніхто не ведаў і не кпіў з хлопца. У Д. маглі ехаць і сваты, але без гарэлкі і падарункаў. Д. характарызаваліся галоўным чынам бытавымі звычаямі, абрадавыя элементы ў іх прадстаўлены слаба і праяўляліся ў абмене хлебам, у асобных умоўных формулах алегарычнага характару.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.