|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дажбог
Паходжаньне:
стараслав. Дажь-бог
|
Язычніцкае бажаство ўсходніх славян, бог сонца, сын Сварога. Уяўляўся як жыватворная, дабратворная істота, якая дае цяпло, спрыяе ўрадлівасці палёў, дабрабыту людзей. У Стараж. Русі Д. пакланяліся (яго ідал быў пастаўлены побач з Перуном і інш. багамі на капішчы ў Кіеве). Пасля ўвядзення хрысціянства ўяўленне аб Д. паступова знікла. Як сімвалічны вобраз трапляецца ў стараж.-рускай літаратуры. У “Слове пра паход Ігаравы” Д. выступае як сімвалічны продак і апякун стараж.-рускага народа, названага ў гэтым творы ўнукам Д.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|