РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дарожка
Снасць для лоўлі драпежнай рыбы. Уяўляе сабой прадаўгаватую металічную пласціну з прыкляпаным на канцы кручком або якарком, якая мацуецца да доўгага шнура, што цягнецца за чоўнам ці лодкай. Кручок або якарок маскіруюць чырвонымі ніткамі ці абрэзкам чырвонай тканіны. Каб сачыць за ходам Д. ў вадзе, рыбалоў, паклаўшы шнур за вуха, трымаў яго канец у зубах. Пасля заканчэння лоўлі шнур намотвалі на спец. Вараток (матавільца) або дошчачку. Часам Д. закідваюць з берага і падцягваюць яе да сябе. Вядома Д. на Беларусі са старажытнасці. У наш час спосаб лоўлі Д. ўжываецца ў аматарскім рыбалоўстве. Для лоўлі рыбы такім спосабам выкарыстоўваецца і спінінг.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.